Гродна. Чэрвень. Фэст!

Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які сёлета праходзіў ужо ў восьмы раз, стаў рэкордным па колькасці прадстаўленых на ім супольнасцяўСтаражытны горад — у пышнай зеляніне, пахах белай акацыі, язміну, начных спевах наднёманскіх салаўёў. Ён, як заўсёды, прыветны, прыгожы. Да таго ж тут у згодзе жывуць прадстаўнікі ці не сотні розных этнасаў, вялікія традыцыі талерантнасці. Таму, пэўна, і камфортна вялікаму інтэрфэсту на вуліцах, пляцоўках абласнога цэнтра яшчэ з сярэдзіны дзевяностых.
Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010
Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, які сёлета праходзіў ужо ў восьмы раз, стаў рэкордным па колькасці прадстаўленых на ім супольнасцяў
Старажытны горад — у пышнай зеляніне, пахах белай акацыі, язміну, начных спевах наднёманскіх салаўёў. Ён, як заўсёды, прыветны, прыгожы. Да таго ж тут у згодзе жывуць прадстаўнікі ці не сотні розных этнасаў, вялікія традыцыі талерантнасці. Таму, пэўна, і камфортна вялікаму інтэрфэсту на вуліцах, пляцоўках абласнога цэнтра яшчэ з сярэдзіны дзевяностых. Як вядома, Гродзенскі фэст збірае гасцей праз кожныя два гады. На першым свяце ў Гродне былі прадстаўнікі 11 нацыянальнасцяў. Сёлетняе паставіла рэкорд: 40 супольнасцяў дэлегавалі сюды каля тысячы талентаў! Прыехалі і сотні гасцей з расійскіх, літоўскіх, польскіх і германскіх гарадоў-пабрацімаў.
Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010
Інтэрфэст не проста вырас больш чым у тры разы. Вялізным тэатралізаваным шэсцем ён урачыста пракаціўся па вуліцах, зноў расправіў крылы творчасці на Савецкай плошчы і ўпершыню — на гарадскім стадыёне. Усе ўдзельнікі свята добра ведаюць: цяпер “дайсці да Гродна” — ужо вялікае дасягненне. Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010
Таленты з розных этнакультур упрыгожылі гасцінны горад. Толькі лепшыя з лепшых гурты, выканаўцы, прайшоўшы за год этапы рэгіянальных, абласных конкурсаў заваявалі такое права. Увогуле ж у Гродне сёлета прэзентавалі сваю культуру, традыцыі многія нацыянальныя падворкі. Дарэчы, месяц таму быў сведкам, як лідары этнасуполак за адным круглым сталом наступалі на Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гуляку: дайце больш месцаў на інтэрфэсце, нам яшчэ шмат чаго ёсць паказаць. Але ж для Гродна сёння прыняць, размясціць адразу больш за тысячу гасцей складана. Ды горад развіваецца, будзе мацнець і інтэрфэст. Між іншым, усё больш прыхільнікаў заваёўвае ідэя менавіта там ладзіць і фэст суполак беларускай дыяспары, таксама раз на два гады.
Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010Сёлетні ж інтэрфэст праходзіў пад знакам Вялікай Перамогі. Ветэраны Вялікай Айчыннай з розных этнасуполак Беларусі сустракаліся з школьнікамі Гродна. Да свята адкрыліся выстава “Лікі нацыі” ў галерэі “Крыга”, фотавыстава “У аб’ектыве — старонкі гісторыі фестывалю нацыянальных культур”. Назва ж цырымоніі адкрыцця свята, на стадыёне “Нёман” — “Фестываль прызямліўся ў Гародні”, яўна перагукваецца з вядомым раманам Уладзіміра Караткевіча, улюбёнага ў гэты горад.
Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010
На канцэрце “Беларусь — наш родны дом” выступалі лепшыя творчыя калектывы этнасуполак краіны. І паўтары гадзіны спяваў народны артыст Расіі Алег Газманаў, а ўрэшце неба ўпрыгожыў вялікі феерверк. Тым часам на Савецкай плошчы спачатку ішла трансляцыя адкрыцця інтэрфэсту, потым іграў Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, выступалі прафесійныя артысты.
Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010
Тры дні Гродна жыло святам. Адкрываўся Фантан дружбы на наберажнай Нёмана, працаваў горад народных майстроў, выступалі самадзейныя творчыя калектывы і аркестры Гродзеншчыны, прафесійныя гурты з Літвы, запрашалі гасцей нацыянальныя падворкі, прапаноўваліся “прысмакі на розныя смакі”... Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010Шмат песень, танцаў ад розных краін і народаў умясцілі канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, гала-канцэрт творчых дэлегацый этнасуполак ад усіх абласцей Беларусі, заключны канцэрт лаўрэатаў інтэрфэсту. Карацей, усе ўдзельнікі і госці фэсту атрымалі сёлета ў Гродне, як заўсёды, шмат незабыўных уражанняў, станоўчых эмоцый, завялі новыя знаёмствы.

Іван Ждановіч

На здымках: Фэст нацыянальных культур у Гродне 2010
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter