Грані выхавання

Бабруйчане падзялiлiся думакамi на конт Усебеларускага сходу

Далейшае ўдасканаленне работы з людзьмi ў працоўных калектывах – залог паспяховага развiцця эканомiкi краiны

Усебеларускi народны сход – гэта, безумоўна, падзея для краiны, кожнага з нас. Бо ён падвядзе вынiкi работы за мiнулае пяцiгоддзе, узброiць планамi на будучае. Нямала дасягненняў, але хочацца больш шпарка крочыць далей, у тым лiку па выхаваннi нашага сучаснiка, высокаразвiтай асобы. Думкамi на гэты конт дзеляцца кiраўнiкi прадпрыемстваў Бабруйска, простыя работнiкi, жыхары горада.

Уладзiмiр АЎЧЫННIК, дырэктар завода «Бабруйск-Унiверсал»:

— Я ўжо амаль тры дзясяткi гадоў ля руля прадпрыемства. I галоўны прынцып, якi выпрацаваў, — паважай работнiкаў. На гэта накiроўваю i галоўных спецыялiстаў, i кадры сярэдняга звяна. Людзi ўдвая аддзячаць. У гэтым неаднойчы пераконвалiся: здаецца, iншым разам неймаверна цяжка, а мы – на вышынi сiтуацыi. Выходзiлi пераможцамi гарадскога i рэспублiканскага спаборнiцтва сярод прадпрыемстваў сваёй галiны. Адным словам, навiдавоку.

Паважлiвыя адносiны да чалавека — аснова нашай работы з працаўнiкамi. У нас нават выпрацавалася сiстэма. Важная роля пры гэтым адводзiцца культустанове, якую, дарэчы, нядаўна адкрылi. У ёй праводзiм сходы, прынародна вiншуем перадавiкоў з важнымi датамi ў iх жыццi. Нашы работнiкi маюць магчымасць займацца ў гуртках мастацкай самадзейнасцi, развiвацца фiзiчна i духоўна. Людзi хочуць самавыяўлення, каб iх чулi i бачылi. Ля тэлевiзара – гэта адно, а чалавечыя зносiны – зусiм iншае. Дык чаму не прадаставiць такую магчымасць?

Увогуле, работа з людзьмi – тонкая i далiкатная справа, якая патрабуе няспыннага ўдасканалення. Спадзяёмся, шаноўны сход шмат дасць у гэтым кiрунку.

Васiль КАБАНЧУК, дырэктар вытворчай фiрмы «БАРРО»:

— У мiнулым, крызiсным годзе мы не толькi не знiзiлi аб’ёмы вытворчасцi прадукцыi, але на трэць павялiчылi iх. Што гэтаму паспрыяла? Пашырэнне асартыменту. Асноўны наш тавар – гэта матрасы. А яшчэ наладзiлi выпуск артапедычных аснаванняў пад iх, цеплаiзаляцыйных панэляў на аснове клiнкернай плiткi, у планах – выпуск мэблi. Гэта значыць, вытворчасць будзе ў любым выпадку функцыянаваць, а людзi – працаваць.

Аднак наўрад цi дасягнулi б такiх поспехаў, калi б не працавiты калектыў, у якiм кожны ведае сваё месца. Мы, адмiнiстрацыя, навучылiся разумець людзей, а яны – нас. Побач з традыцыйным – рэлiгiйнае i духоўнае выхаванне. Яно iшло ад жадання самiх людзей, бо многiм блiзкiя традыцыi, закладзеныя нашымi бацькамi, дзядамi. Калi сэрцы ва ўнiсон, тады i справа лепей паддаецца. Тым больш iмкнёмся пастаянна павышаць зарплату, выплачваем прэмiяльныя, усялякiя льготы прадастаўляем.

Праваслаўнае выхаванне, як пераканалiся, не перашкаджае традыцыйнаму, а дапамагае яму. Наша прадпрыемства – адно з заснавальнiкаў фiлiяла гарадской гiмназii з праваслаўным ухiлам, якi, спадзяёмся, перарасце ў праваслаўную гiмназiю. Таму хацелася б, каб i гэта пытанне стала прадметам абмеркавання на маючым адбыцца форуме.

Уладзiмiр Страйбулаў, былы старшыня калгаса, пенсiянер:

— Ведаю па сваёй ранейшай працы: выхаванне людзей – справа патрэбная, няспынная. Ледзь паслабiў яго – атрымаеш негатыўныя вынiкi...

Быў перыяд, калi гэтага выхавання ўсiм нам не хапала. Гэта i цяпер выяўляецца. Паглядзець – наш шосты мiкрараён на вачах мяняе сваё аблiчча, добраўпарадкоўваецца. I тым больш гэткiм дысанансам выступаюць п’янiцы, якiя ацiраюцца ля пад’ездаў, у дварах, месцах продажу спiртных напiткаў. I гэта праблема не толькi нашага горада, але i iншых гарадоў, паселiшчаў.

Вось чаму хацелася б звярнуцца да паважанага сходу: давайце выпрацуем сумесную праграму аздараўлення грамадства, барацьбы з такiм негатыўным злом.

Мiкалай Трафiмовiч, зменны майстар ААТ «Белшына», старшыня пярвiчнай арганiзацыi РГА «Белая Русь»:

— Выхаваннем павiнны быць ахоплены ўсе слаi нашага грамадства. Толькi, каб у гэтай справе менш было фармалiзму, казёншчыны, а быў глыбокi паварот да чалавека!

А яшчэ выкажу сваю асабiстую думку i думку сваiх таварышаў па працы: хацелася б папрасiць шаноўны сход працягваць той курс, якi распачалi паўтара дзесятка гадоў таму, падтрымаць намаганнi кiраўнiка краiны, у тым лiку i па ўсебаковым выхаваннi нашага сучаснiка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter