Гран-пры – у праекта “НГ” “7 цудаў Беларусі”.

Збылося і спраўдзілася – праект “Народнай газеты” “7 цудаў Беларусі” стаў пераможцам VI Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ “Залатая літара” ў намінацыі “Гран-пры. Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў”. Гэта наша агульная перамога, шаноўныя чытачы.

Вашы зацікаўленыя водгукі, нераўнадушныя парады, запоўненыя вамі анкеты галасавання, якія прыходзяць у рэдакцыю, каментарыі і адзнакі, якія пакідаеце на сайце “НГ”, дазваляюць нам небеспадстаўна меркаваць, што разам з вамі мы робім вельмі карысную і добрую справу – адкрываем для сябе і для іншых знаёмую незнаёмку, нашу родную, самую лепшую на свеце краіну – Беларусь. Дарэчы, дзякуючы, зноў жа, вашай актыўнасці, галасаванне ідзе поўным ходам. Хутка ўжо будзе час падводзіць прамежкавыя вынікі. А да дваццацігоддзя газеты (якое надарыцца ў кастрычніку) мы вызначым сем самых-самых. У планах таксама – ажыццявіць выдавецкі праект, праехацца па Беларусі з фотавыставай. Карацей, будзе цікава. А пакуль падарожжа працягваецца. Сустракаемся, як заўсёды, штотыдзень па серадах і суботах.

Далучайцеся і сяброў-знаёмых запрашайце!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter