Грамніцы — палавіна зіміцы. Каталікі сёння адзначаюць свята Ахвяравання Пана, а халады здаюць пазіцыі вясне.

На Грамніцы ў касцёле асвячаюць свечку — сімвал Хрыста. Назва свята паходзіць ад слова “грамніца” — гэта i ёсць святочная свечка.

На Грамніцы ў касцёле асвячаюць свечку — сімвал Хрыста. Назва свята паходзіць ад слова “грамніца” — гэта i ёсць святочная свечка.

Ахвяраванне Пана — так па касцельным каноне называецца свята, бо ў гэты дзень бацькі Езуса, Марыя і Юзаф, упершыню прынеслі сваё дзіця ў храм, каб ускласці ахвяру Богу за дараванае ім немаўля.
У гэты дзень людзі са свечкамi запаўняюць касцёлы. Пасля імшы i працэсii, у час якой асвячаюцца свечкi, гаспадар дома абыходзiць са свечкай свае ўладаннi, дзе выконвае ролю “хатняга святара”, атрыманую ў храме. Гаспадар жагнае свечкай акно (каб абаранiць жытло ад маланак), дзверы (каб туды “наплывала” Божая ласка), а затым выпальвае грамніцай знак крыжа на адной з бэлек столi.
Грамнiчныя свечкi давалі ў рукi цяжка хвораму, трымалі ля немаўляці ў дзень нараджэння.
Праваслаўная назва свята — Стрэчанне (Сретение). Паводле народных назіранняў, у гэты дзень адбываецца сустрэча зiмы з вясной. Нездарма ж кажуць: “Грамнiца — зiмы палавiца”. Калі на Грамніцы вялікі мароз, то лічылася, што снег паляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое. Завiруха прадказвала доўгую вясну.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter