Актывісты Маладзёжнага клуба “Крывічы” з Іркуцка падрыхтавалі да свята Грамніцы цэлую тэатралізаваную праграму

Грамаўніца, жонка Перуна

Актывісты Маладзёжнага клуба “Крывічы” з Іркуцка падрыхтавалі да свята Грамніцы цэлую тэатралізаваную праграму

Творча асэнсоўваюць духоўную спадчыну свайго народа беларусы з Іркуцка. І гэты досвед выклікае цікавасць у Прыбайкаллі. Пра тое напісаў Алег Рудакоў з Маладзёжнага клуба “Крывічы”. У падрыхтаваным прэс-рэлізе гаворыцца, што на пачатку лютага ў Іркуцку адкрылася выстава “Беларуская хата” ў гасцях у “Дома рамёстваў”. І свята Грамніцы адзначалі нашы супляменнікі у той жа дзень. “Крывічы” прадставілі цэлую праграму, прысвечаную абраду, што мае старажытныя карані.

Вы заўважалі: пасля студзеньскіх маразоў выпадае рэзкае пацяпленне. Лічылася, што 2 лютага Зіма з Летам страчаюцца, таму беларусы і называюць свята: Стрэчанне. А назва Грамніцы, тлумачылі іркуцянам беларусы, звязана не са славянскім богам грома і маланак Перуном, а з ягонай жонкай Грамаўніцай, ці Грамніцай. “Паводле ўяўленняў беларусаў, гэта прыгожая добрая жанчына, галава якой упрыгожана спелымі каласамі, у руках — розная садавіна, — чытаем у прэс-рэлізе. — Лічыцца, што яна спрыяе сялянам, і менавіта ў яе яны просяць дажджу, калі ён патрэбен. Пярун с Грамаўнiцай, верылі продкі, кладуцца на зіму спаць, і Грамаўнiца-Грамніца сярод зімы (“На Грамніцы — палавіна зіміцы”) прачынаецца ды ўглядаецца: ці не надта лютуе Зіма? Продкі чакалі гэты момант, звязвалі з днём розныя прыкметы.

Рыгор Арэшка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter