Грала дудка пабудку

Абвешчаны конкурс, прысвечаны творчасці Францішка Багушэвіча і юбілею выхаду яго першага зборніка
Абвешчаны конкурс, прысвечаны творчасці Францішка Багушэвіча і юбілею выхаду яго першага зборніка


Ніна Пээрна і яе кніга

“Эх, скручу я дудку!/ Такое зайграю,/ Што ўсім будзе чутка/ Ад краю да краю!”. Гэта з вядомага верша “Мая дудка” Францішка Багушэвіча. Нядаўна творы класіка гучалі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. Вечарыну “Дудка беларуская” Францішка Багушэвіча” прымеркавалі да 176-годдзя песняра і Сусветнага дня паэзіі. На вечарыне ж абвясцілі пачатак творчага конкурсу “Мая дудка”: да 125-годдзя выхаду першага беларускамоўнага паэтычнага зборніка “Дудка беларуская”.

Як вядома, Францішак Багушэвіч (псеўданімы Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — яркі паэт XIX стагоддзя, абаронца роднага слова. “Яго літаратурная творчасць і грамадская дзейнасць абуджалі нацыянальную самасвядомасць беларусаў, яго ідэйная спадчына стала падмуркам ідэалогіі беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку XX стагоддзя,” — знаходзім у інтэрнэце. Паходзіў паэт з сям’і збяднелага шляхціца, удзельнічаў у паўстанні 1863-64 гадоў, амаль 20 гадоў жыў ва Украіне, там вучыўся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі, працаваў адвакатам. Пасля амністыі (1883) пераехаў у Вільню, горад маладосці, працаваў у адвакацкай канторы. Пазней жыў у Кушлянах (цяпер Смаргоньскі раён): з 1990 года там працуе Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”. 

Супрацоўнікі Музея гісторыі беларускай літаратуры запрашаюць і беларусаў замежжа паўдзельнічаць у творчым конкурсе “Мая дудка”, які доўжыцца да 29 ліпеня. Умовы конкурсу — на сайце музея ў інтэрнэце, а таксама на старонках музея ў сацсетках.  

Рыгор Арэшка

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter