Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Ініцыятар цікавых паездак у Беларусь для падлеткаў і педагогаў з Латвіі — беларуская суполка “Мара”

Госці з Ліепаі

Вандроўнікі заўсёды адкрываюць для сябе нешта новае. Так было й 8-10 верасня, калі навучэнцы й педагогі Ліепайскай 3-й асноўнай школы, мясцовага дзяржтэхнікума й прадстаўнікі Беларускай суполкі “Мара” гасцявалі ў Мінску. Запрашэнне мы атрымалі з Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі. Знаёміліся з дзейнасцю як Палаца, так і з працай Нацыянальнай бібліятэкі, з навучальным працэсам у 73-й сярэдняй школе, адной з лепшых у сталіцы. Чаму бібліятэку й школу наведвалі? Бо сёлета ў Беларусі — Год навукі, а шлях у навуку, як вядома, са школы пачынаецца, і бібліятэка — важны аб’ект на шляху да ведаў.

Яшчэ ў нас былі экскурсіі ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінскі планетарый, аглядная экскурсія па горадзе. Адна з яркіх для нас падзей — святкаванне 950-годдзя Мінска. Працавалі выставы-кірмашы, на адкрытай сцэне выступалі Прэзідэнцкі аркестр Беларусі ды вядомыя артысты, а вечарам — святочны салют. Мы пабачылі, як беларускіх дзяцей і падлеткаў выхоўваюць патрыётамі, якія шырокія магчымасці ў іх для развіцця талентаў. Здорава было, калі ў школе вучні, вітаючы нас, выканалі гімн Беларусі, потым цікава распавялі пра экспазіцыю школьнага Музея баявой славы імя Міная Шмырова. І ў Палацы дзяцей і моладзі мы даведаліся шмат цікавага: працуе там больш за 800 гурткоў і студый.

У фінале нашых мінскіх дзён было свята ў Палацы да пачатку навучальнага года пад назвай “Добры дзень, Палац!”. На ўрачыстасці сябар праўлення Ліепайскай беларускай суполкі “Мара” Жанна Буйніцкая ад імя ўдзельнікаў праекта падзякавала беларускім сябрам за душэўны прыём, выказала надзею на далейшае супрацоўніцтва.

Ініцыявала праект “Латвія і Беларусь. Насустрач адзін аднаму-4” якраз суполка “Мара”, кіруе ім Жанна Буйніцкая. Сродкі на рэалізацыю праекта — як з Ліепайскай гарадской думы, так і з нашай “Мары”. Праект праходзіць чацвёрты год. Пачынаецца ў красавіку: выходзім на суботнік, прыбіраем тэрыторыі, вуліцы Ліепаі. У маі падключаемся ў праект “Ліепайскія сляды ў Латвіі”. Кожны этап-год праекта праходзіць пад тэмай года, абвешчанай у Беларусі. Быў Год культуры — арыентаваліся на культурныя імпрэзы, у Год гасціннасці сябры “Мары”, навучэнцы школ і тэхнікума ездзілі ў Беларусь і прымалі ў Ліепаі беларускіх гасцей. А ў Год навукі мы наведаем рэгіянальную крыміналістычную лабараторыі ў Ліепаі (крыміналістыка ж таксама навука...), Ліепайскі дзяржтэхнікум, Ліепайскі навуковы цэнтр, наведалі  ўжо Латвійскую нацыянальную бібліятэку ў Рызе. Ёсць “выхад “ і на Беларусь. Летась была паездка ў Гомель. Матэрыялы пра тое, дарэчы,  ёсць у інтэрнэце, у тым ліку й на сайце нашай суполкі “Мара” http://maraby.lv

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

Голас Радзімы № 37 (3541), чацвер, 28 верасня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter