Горкі лекар з агарода.

Як нашы продкі выкарыстоўвалі карысныя якасці цыбулі?

Як нашы продкі выкарыстоўвалі карысныя якасці цыбулі?
Цыбуля — сапраўдная скарбонка карысных рэчываў і вітамінаў, яна здавён карыстаецца ў народзе асаблівай павагай і любоўю. Цыбуля — цудоўны лекавы сродак ад разнастайных хвароб.

  • Калі пакласці ў пакоі хворага некалькі абабраных цыбулін, то праз некаторы час яны, быццам губка, убяруць у сябе адмоўныя мікробы, што паспрыяе больш хуткаму выздараўленню. Эфірнае масла цыбулі паляпшае і ўзмацняе апетыт.
  • Цыбулю, перацёртую з соллю, прыкладалі да бародавак і нарываў на працягу дзвюх-трох начэй.
  • Цыбуляй, перацёртай з алеем, націралі скуру галавы, каб валасы добра раслі і былі бліскучымі.
  • Менавіта цыбуляй выратоўвалі хатнюю жывёлу — кароў і коней — ад яшчуру.
  • Паўсюдна лічылася, што вязанкі цыбулі, якія падвешвалі ў хаце, засцерагаюць яе ад нячыстай сілы і ведзьмакоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter