В культурной столице Беларуси 2021 года планируют провести более 160 мероприятий

Горад з патэнцыялам

Статус «Культурная сталіца года» прысвойваецца ў нашай краіне з 2010-га з мэтай прэзентацыі самабытнасці гарадоў, павышэння іх турыстычнай прывабнасці, папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры. У розныя гады культурнымі сталіцамі Беларусі былі Полацк, Гомель, Нясвіж, Магілёў, Гродна, Брэст, Маладзечна, Бабруйск, Наваполацк, Пінск. Сёлета гэту пачэсную місію выконвае Ліда. У наступным годзе, згодна з рашэннем калегіі Міністэрства культуры, культурнай сталіцай будзе Барысаў.


Гэты буйны горад Мінскай вобласці мае багатую гісторыю і вялікі культурны патэнцыял. У Барысаве, паведамляе kultura.by, захаваліся адметныя помнікі гісторыі і архітэктуры ХІ — пачатку ХХ стагоддзя. Сорак пяць матэрыяльных нерухомых аб’ектаў, размешчаных на тэрыторыі Барысаўскага раёна, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Сярод аб’ектаў нацыянальнага значэння — ансамбль Васкрасенскага сабора і рэшткі земляных фартыфікацыйных збудаванняў «Батарэя».

У рэгіёне працуюць 17 устаноў культуры раённага падпарадкавання, дзейнічаюць 34 клубныя фарміраванні, у тым ліку 25 — для дзяцей. Важна адзначыць, што Барысаўскі раён мае самы высокі паказчык у Мінскай вобласці па колькасці калектываў мастацкай творчасці са званнямі «народны», «узорны» і «заслужаны». Сэрца творчага жыцця Барысава — Палац культуры імя М. Горкага, маштабныя рамонтныя работы ў якім былі праведзены ў 2019-м. 



На наступны год у межах акцыі «Культурная сталіца года» ў Барысаве запланавана правядзенне больш за 160 культурных мерапрыемстваў розных форм культурна-асветніцкай работы для ўсіх узроставых катэгорый насельніцтва. Сярод іх канцэрты, фестывалі, выставы, творчыя сустрэчы і гэтак далей.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter