15,5 км ткани, десятки объемных конструкций: посмотрели, как украсили Минск к 9 Мая

Горад у кветках Перамогi

Мiнск гатовы сустракаць вялiкае свята — Дзень Перамогi. Цёплы майскi вецер развявае сцягi на мачтах асвятлення, блiшчаць на сонцы плакаты i дэкаратыўныя канструкцыi. За ўпрыгажэнне сталiцы адказвае ДП «Мiнскрэклама». Сёлета прадпрыемства падрыхтавала абсалютна новую графiку i серыю канструкцый, на якiя зрасходавана 15,5 кiламетра тканiны i плёнкi. Наш карэспандэнт пагуляў па Мiнску i ацанiў святочнае ўбранне горада.


Яркi тон урачыстасцей

Распрацоўка iдэi i эскiзаў пачалася яшчэ ў лютым, месяц пайшоў на iх увасабленне i два тыднi — на мантаж.

— За аснову графiкi мы ўзялi ўрачысты i строгi бардовы, сонечны жоўты, жыццесцвярджальны аранжавы i асноўны колер перамогi — чырвоны, — расказвае начальнiк аддзела дызайну ДП «Мiнскрэклама» Таццяна Бугаркова.

Ва ўсiх раёнах сталiцы адчуваецца атмасфера будучага свята. Мачты асвятлення ўздоўж магiстраляў упрыгожаны рознакаляровымi сцягамi. У разнастайных лакацыях сустракаюцца васьмiметровыя бiгстэнды i аб’ёмныя каркасныя зоркi. Па горадзе ўстаноўлены талiсманы — пяць вялiкiх буке­таў чырвоных цюльпанаў i дзесяць ордэнаў Айчыннай вайны. Работнiкi «Мiнскрэкламы» выканалi дакладныя копii гэтай узнагароды — з найвышэйшым узроўнем дэталiзацыi i правiльнай колераперадачай. Навiнка гэтага года — прасторавыя кампазiцыi ў выглядзе ромбаў, увянчаных зоркамi i ордэнамi Перамогi.

Распрацоўка iдэi i эскiзаў пачалася яшчэ ў лютым, месяц пайшоў на iх увасабленне i два тыднi — на мантаж.

Мастацтва здзiўляць

Асноўныя лакацыi свята — плошча Незалежнасцi, Кастрыч­нiцкая плошча, Палац спорту i плошча Дзяржаўнага сцяга. На Кастрычнiцкай плошчы ўсталя­вана восем арак з падсветкай i шэсць аб’ёмных зорак. Калоны Палаца Рэспублiкi абрамляюць святочныя банеры. Сцягавыя шары i канструкцыi-«вожыкi» дадаюць фарбаў адзiнай кампазiцыi ў цэнтры — арт-свечцы i наборнаму лозунгу «З Днём Перамогi — 9 Мая». Дарэчы, арт-свечка — самая буйная iнсталяцыя: 12-метровая, складаецца з кубоў, павернутых па восi. На гранях — архiўныя фатаграфii ваенных гадоў.

Асноўныя лакацыi свята — плошча Незалежнасцi, Кастрычнiцкая плошча, Палац спорту i плошча Дзяржаўнага сцяга.

Другая такая арт-свечка ўстаноў­лена на плошчы Незалежнасцi. Там мы можам убачыць каркасныя зоркi, запоўненыя святочнай тканiнай, i канструкцыi ў выглядзе камет, якiя ляцяць, а таксама аб’ёмную канструкцыю — букет чырвоных цюльпанаў. На будынку Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта зманцi­равана ўнiкальнае наборнае пано. Яно саракаметровае i складаецца з 8000 сцяжкоў, замацаваных уручную — трыма вугламi да металiчнага каркаса, адзiн застаецца свабодны, таму пано стварае эфект ажыўшай карцiны.

Каля Палаца спорту збiраецца сцэна. Таксама там размешчаны кветкавыя букеты i малыя зоркi з тканiны. На прыступках Палаца спорту ўжо знаёмае аб’ёмнае слова «Мiнск», толькi ў асаблiвай святочнай графiцы.

Велiчна i маштабна аформлена плошча Дзяржаўнага сцяга, дзе асноўныя колеры Дня Перамогi гарманiчна спалучаюцца з сiмволiкай нашай краiны. Звяртае на сябе ўвагу дзевяцiметровая канструкцыя. Прастору на плошчы шмат, таму неабходна i суразмерна ўпрыгожыць яе. Выканана канструкцыя ў абрысах карты Мiнска i запоўнена тэматыкай Дня Перамогi.

Ва ўсiх раёнах сталiцы адчуваецца атмасфера будучага свята.

Упершыню сёлета «Мiнск­рэклама» выкарыстала канцэп­цыю адзiнага размяшчэння кампазi­цыi святочных iнсталяцый: яны радуюць вока яркiмi колерамi, сярод iх камфортна гуляць, рабiць сэлфi.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter