ЮНЕСКА ўключыла ў каляндар міжнародных памятных дат 1150-годдзе Полацка
ЮНЕСКА лічыць 1150-годдзе Полацка адной з найважнейшых міжнародных памятных дат і ўключыла яе ў свой каляндар 2012-2013 гадоў. Рашэнне прынята на 36-й Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы.
“Унясенне юбілею старажытнага беларускага горада ў ганаровы спіс сведчыць аб значнасці гэтай падзеі для сусветнай культуры, — лічыць пасол па асобых даручэннях Міністэрства замежных спраў Беларусі, старшыня Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Уладзімір Шчасны. — Далёка не ўсе прапановы дзяржаў аб міжнародным прызнанні тых ці іншых нацыянальных памятных дат знахо-дзяць падтрымку. Усяго ў каляндар на 2012-2013 гады ўвайшлі каля шасці дзясяткаў падзей”.
У сувязі з уключэннем 1150-годдзя Полацка ў каляндар ЮНЕСКА горад атрымае магчымасць правесці ў свой гонар выставу ў штаб-кватэры гэтай міжнароднай арганізацыі ў Парыжы. Пры ўдзеле ЮНЕСКА ў Полацку пройдзе таксама міжнародная канферэнцыя, прымеркаваная да знамянальнай падзеі.
Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы да святкавання 1150-годдзя Полацка, які ўзначальвае намеснік Прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, ужо распачаў работу. У бліжэйшы час аргкамітэту на зацвярджэнне будуць прадстаўлены эскізы афіцыйнай сімволікі свята.
Полацкі гарвыканкам распрацаваў праект мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні горада, які таксама неўзабаве будзе прадстаўлены на разгляд аргкамітэта. У планах выпуск юбілейнага медаля “У памяць 1150-годдзя горада Полацка”, памятнай манеты, прысвечанай 1150-годдзю горада, канверта з арыгінальнай маркай і спецыяльнага паштовага штэмпеля ў гонар юбілею. Святкаванне юбілею запланавана на канец мая 2012 года.
Полацк, несумненна, мае багатую і слаўную гісторыю. Адзін з самых старажытных гарадоў Усходняй Еўропы ўпершыню згадваецца ў "Аповесці мінулых гадоў" пад датай 862 год.