“Голас Радзімы” — на пачэсным месцы

На гарадскім свяце ў Новасібірску прэзентаваліся беларускія выданніЖаданы імідж Беларусі ў свеце ствараецца, як вядома, намаганнямі многіх людзей, у тым ліку і нашых суайчыннікаў у замежжы. А нагода сказаць добрае слова пра Бацькаўшчыну заўсёды знойдзецца. Тое разумеюць актывісты Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя святой Ефрасінні Полацкай — і “ловяць спадарожны вецер” у свае ветразі. Прывядзем нядаўні прыклад такой адкрытасці жыццю. Калі ў Першамайскім скверы Новасібірска ладзілася свята “Дзень “Правды”, прымеркаванае да 100-годдзя з часу першага выхаду калісьці вельмі аўтарытэтнай газеты “Правда”, то ў ім удзельнічалі і нашы суайчыннікі.
Людміла Шчаслівенка прэзентавала на свяце  штотыднёвік “Голас Радзімы”На гарадскім свяце ў Новасібірску прэзентаваліся беларускія выданні
Жаданы імідж Беларусі ў свеце ствараецца, як вядома, намаганнямі многіх людзей, у тым ліку і нашых суайчыннікаў у замежжы. А нагода сказаць добрае слова пра Бацькаўшчыну заўсёды знойдзецца. Тое разумеюць актывісты Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя святой Ефрасінні Полацкай — і “ловяць спадарожны вецер” у свае ветразі. Прывядзем нядаўні прыклад такой адкрытасці жыццю. Калі ў Першамайскім скверы Новасібірска ладзілася свята “Дзень “Правды”, прымеркаванае да 100-годдзя з часу першага выхаду калісьці вельмі аўтарытэтнай газеты “Правда”, то ў ім удзельнічалі і нашы суайчыннікі. У прыватнасці, па прапанове арганізатараў Культурна-асветніцкі цэнтр прадставіў аб’ектыўную інфармацыю пра друкаваныя сродкі масавай інфармацыі Беларусі.
У прыгожа аформленай палатцы можна было пабачыць, пагартаць папулярныя цяпер у краіне газеты “СБ. Беларусь сегодня”, “7 дней”, “Белорусская нива”, “Культура”. А нехта з беларусаў згадваў, як і сам раней выпісваў газету для моладзі “Знамя юности” ці дзіцячую “Зорьку”, беларускамоўную “Звязду”. Пераходзілі з рук у рукі і часопісы “Беларуская думка”, “Алеся”, “Нёман”, “Беларускі гістарычны часопіс”…
Прыемна, што і газеце “Голас Радзімы” там знайшлося пачэснае месца — тое відаць на здымку, які даслала ў рэдакцыю наша актыўная аўтарка Людміла Шчаслівенка, намеснік дырэктара Беларускага культурна-асветніцкага цэнтра ў імя святой Ефрасінні Полацкай. Яна паведамляе, што новасібірскія беларусы, выкарыстаўшы магчымасць, зладзілі і невялічкую выставу розных побытавых прадметаў, сувеніраў, зробленых майстрамі народных промыслаў Беларусі.
З асаблівай гордасцю землякі прадставілі на сваім нацыянальным падворку і фотаінфармацыю пра візіт губернатара Новасібірскай вобласці Васіля Юрчанкі ў Беларусь, яго сустрэчу з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама пра нядаўняе падпісанне ў беларускай сталіцы Дагавора аб пабрацімскіх стасунках паміж Мінскам і Новасібірскам.
Дзень, калі святкавалі юбілей газеты “Правда”, быў цёплым, сонечным, і тысячы гараджан наведалі мерапрыемства. А беларусы радаваліся яшчэ і таму, што бачылі: газеты з Бацькаўшчыны разбіраліся з вялікай цікавасцю, у адрас жа самой Беларусі гучалі добрыя словы, пажаданні поспехаў. “Новасібірцы падтрымліваюць як губернатара вобласці, так і мэра горада ў памкненні ўмацоўваць брацкія стасункі з Беларуссю, і гэта нам вельмі прыемна”, — зазначае Людміла Шчаслівенка.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter