Минск
+1 oC
USD: 2.1
EUR: 2.35

На "Коложский Благовест" приедут хоровые коллективы из разных стран

Голас душы


За 18 гадоў існавання Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” стаў не толькі візітнай карткай Гродзеншчыны, аб ім ведаюць далёка за межамі Беларусі. Яго арганізатары, удзельнікі і госці заўважаюць — “Каложскі Благавест” дапамагае ва ўмовах сучаснасці захоўваць традыцыю спеваў і павышаць узровень духоўнасці грамадства. У сёлетнім фестывалі прымуць удзел царкоўна-парафіяльныя і свецкія харавыя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Сербіі і Румыніі.

Афіцыйнае адкрыццё свята запланавана на 20 лютага. Але мерапрыемствы, прымеркаваныя да яго, пачнуцца на некалькі дзён раней. У нядзелю 17 лютага выступіць фолк-гурт “Рада”. У панядзелак адбудзецца прагляд і абмеркаванне дакументальнага фільма мітрапаліта Іларыёна “Праваслаўе ў Японіі”. У аўторак адкрыецца выстава “Заўсёды радуйцеся!”, прысвечаная хрысціянскім святам, а таксама адбудзецца вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні. Конкурсныя праслухоўванні запланаваны на 21— 22 лютага. У гэтыя дні таксама пройдуць канцэрты харавых калектываў з розных краін. Ацэньваць канкурсантаў будзе міжнароднае журы на чале з клірыкам гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, членам Беларускага саюза кампазітараў, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне” протаіерэем Андрэем Бандарэнкам. Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца ў дзень закрыцця свята 23 лютага.


Фото pokrovgrodno.org

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...