Году пачатак, а зіме — палавіна...

Назва студзеня пахо-дзіць ад слова “сцюдзёны”, такім і быў некалі сярэдні зімовы месяц. У праваслаўных беларусаў працягваецца перадкалядны пост Піліпаўка.Між іншым, царкоўны Новы год у Беларусі і Расіі пачынаецца 14 студзеня, па старым стылі. На новы стыль Руская праваслаўная царква (да яе адносяцца і беларускія вернікі) так і не перайшла, таму праваслаўныя ва ўсім свеце спраўляюць Новы год 1 студзеня, а ў Беларусі і Расіі святкуюць яшчэ і “стары Новы год” 14 сту-дзеня — па народнай традыцыі.
Назва студзеня пахо-дзіць ад слова “сцюдзёны”, такім і быў некалі сярэдні зімовы месяц. У праваслаўных беларусаў працягваецца перадкалядны пост Піліпаўка.
Каляды ў Беларусі — пара карнавальнаяМіж іншым, царкоўны Новы год у Беларусі і Расіі пачынаецца 14 студзеня, па старым стылі. На новы стыль Руская праваслаўная царква (да яе адносяцца і беларускія вернікі) так і не перайшла, таму праваслаўныя ва ўсім свеце спраўляюць Новы год 1 студзеня, а ў Беларусі і Расіі святкуюць яшчэ і “стары Новы год” 14 сту-дзеня — па народнай традыцыі. Грамадзянскі Новы год увесь свет сустракае 1 студзеня, аднак многія народы свету памятаюць і зберагаюць свае народныя традыцыі і звычаі. Народны каляндар беларусаў прыстасаваны як да ўсходняй праваслаўнай традыцыі, так і да заходняй каталіцкай (іншыя канфесіі як малалікія ў нашай краіне мы не пералічаем).
Такім чынам, з 1 па 6 студзеня ў праваслаўных яшчэ працягваецца піліпаўскі пост, а каталікі, справіўшы першую посную куццю перад Калядамі 24 снежня і адсвяткаваўшы Народжанне Хрыстова 25 снежня, сустракаюць 1 студзеня Новы год. 5 студзеня пасля апошняй поснай вячэры-куцці ў сямейным коле развітваюцца з Калядамі — свянцонаю вадой акрапляюць будынкі і ўсюды на дзвярах і вокнах ставяць крыжы крэйдай або полымем запаленай свечкі (абрад называецца “запісаць Каляды”). 6 студзеня ў каталіцкіх асяродках захаваўся абрад “Тры Каралі” — своеасаблівы карнавал, калі калядныя абыходы ажыццяўляюць Тры Каралі як сімвал каралёў-валхвоў, што прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Хрысту.Але некаторыя айчынныя і еўрапейскія даследчыкі звязваюць звычаі, што бытуюць у беларускіх каталікоў (збіраць попел на працягу Каляд, гуляць у караля, на Вадохрышча — рытуалы з вадой і крыжы, якімі адпісваюць калядны перыяд, і іншыя), з дахрысціянскімі еўрапейскімі традыцыямі, якія захаваліся і ў іншых народаў Еўропы.

Рэгіна Гамзовіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter