Го-го, каза...

Што сабой сімвалізуе каза ў народнай культуры славян?

У народнай культуры каза стала сімвалам пладаноснасці. У той жа час яе лічылі “нячыстай” жывёлай, якая мела дэманічную прыроду паходжання. На Беларусі лічылі, што каза знешне падобная на чорта — з рагамі, капытамі, поўсцю, была, несумненна, яго стварэннем.

  • Згодна з павер’ямі нашых продкаў, калі ў хляве ёсць каза ці казёл, яны не дазволяць ведзьме забраць у каровы малако ці хлеўніку замучыць коней: “Чорт казла не любіць, дамавік яго не церпіць, таму і трымаюць яго на канюшні, каб абараніць ад дваравых і дамавых”.
  • Часам, каб “вылечыць” карову, якая стала даваць менш малака, ці малако якой было з крывёй, набывалі казу і змешвалі малако казы з малаком каровы.
  • У народзе было перакананне: малако казы  — адзінае выратаванне ад пажару, які ўзнік ад маланкі.
  • Каза як вобраз таго, іншага свету стала ўвасабленнем продкаў, якія павінны былі абавязкова прыйсці ў хату на Каляды і благаславіць сям’ю для жыцця ў наступным, Новым годзе. Таму сярод калядоўшчыкаў быў звычай “вадзіць казу” — чалавека, апранутага ў вывернуты кажух ды маску з рагамі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter