Глыбінцы – штуршок, памочніку – грошы...

Міжнародны грант на рэалізацыю праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць” выйграла грамадскае аб’яднанне аматараў мастацтва рэгіёна “Белавежская пушча”.

Конкурс быў арганізаваны нямецкім фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” сумесна з міжнародным аб’яднаннем “Узаемаразуменне”.

Так, мэты праекта крыху нечаканыя — прыцягнуць увагу грамадскасці да маленькіх вёсак, якія могуць знікнуць, ды яшчэ захаваць іх этнаграфію і ўнікальны фальклор. Менавіта такіх населеных пунктаў шмат у Бярозаўскім, Драгічынскім, Кобрынскім ды Камянецкім раёнах. На іх тэрыторыі ўжо ў наступным годзе будуць вылучаны вёскі (па адной у раёне), якія неўзабаве атрымаюць другое жыццё.

Дзяніс БУСЛЁНАК

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter