Глядзім Шэкспіра

Адразу чатыры пастаноўкі п’ес знакамітага драматурга прайшлі ў Мінску
Адразу чатыры пастаноўкі п’ес знакамітага драматурга прайшлі ў Мінску.

Гэта быў тэатральны тыдзень “Глядзім Шэкспіра”, арганізаваны ў Беларусі ўпершыню. Калектыў літоўскага тэатра Meno Fortas паказаў спектакль “Атэла” ў пастаноўцы Эймунтаса Някрошуса, а беларускі Купалаўскі тэатр прадставіў гледачам трагедыю “Макбет” — яе паставіў Альгірдас Латэнас, яго вучань. Артысты Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя М.Горкага ігралі камедыю “Утаймаванне свавольніцы” (рэжысёр-пастаноўшчык Валянціна Еранькова), а Санкт-Пецярбургскі тэатр імя Веры Камісаржэўскай прывёз “Сон у летнюю ноч” рэжысёра Аляксандра Морфава. “Мы гля-дзім на Шэкспіра як бы з розных бакоў, вачыма розных рэжысёраў — у тым і адметнасць праекта”, — патлумачыла рэжысёр Віргінія Тарнаўскайтэ, кіраўнік фестывальнай групы, дырэктар створанага ў Мінску Літоўскага цэнтра культуры, адукацыі і інфармацыі.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter