Магілёў сустракае выканаўцаў духоўнай музыкі з усяго свету

Gloria і не толькі

Фестываль “Магутны Божа”, які пройдзе з 24 чэрвеня па 2 ліпеня, збярэ вакалістаў, харавыя і вакальныя калектывы, хрысціянскія гурты як з бліжняга, так і далёкага замежжа, да прыкладу, з ЗША, Сальвадора, Нігерыі, Ізраіля, Грузіі і многіх іншых краін. У афішы форуму, які за дваццацідвухгадовую гісторыю стаў традыцыйным для Магілёва, — разнастайныя канцэрты, конкурсы вакалістаў, харавых і вакальных калектываў, выставы духоўнай літаратуры, канферэнцыі, майстар-класы, чытанні, выступленні маладзёжных гуртоў.

Фота БЕЛТА

Адным з цэнтральных мерапрыемстваў свята стане духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Беларусь Праваслаўная”, якая збярэ ўдзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Грэцыі — са Святой Гары Афон. Госці фестывалю змогуць знайсці тут прадметы царкоўнага ўжытку для дома і храма, царкоўнае начынне, адзенне, абразы, духоўную літаратуру, вырабы народных майстроў, у тым ліку знакамітую арэнбургскую хустку-павуцінку. На выставе можна будзе набыць мёд і прадукты пчалярства, травяныя зборы, кедравыя бальзамы, арэхі і многае іншае. Дні працы выставы будзе суправаджаць духоўна-асветніцкая праграма, якая ўключае ў сябе канферэнцыі, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі, музыкантамі, акцёрамі, майстар-класы для педагогаў нядзельных школ. Акрамя гэтага, у кожнага наведвальніка выставы-кірмашу будзе магчымасць задаць пытанне святарам і прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Будуем храм разам”, якая дазволіць унесці сваю лепту ва ўзвядзенне храма Нараджэння Іаана Хрысціцеля ў аграгарадку Буйнічы, што пад Магілёвам.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter