Гледачоў чакаюць тры прэм’еры

Яго асноўная мэта — павышэнне ролі нацыянальнай кінематаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага кінамастацтва. Насычаная праграма будзе складацца з дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў беларускай вытворчасці, створаных за апошнія тры гады. Узначаліць журы фестывалю вядомы эстонскі кінарэжысёр Пеэтэр Сімм.

З 20 па 24 чэрвеня ў Брэсце пройдзе Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў

Яго асноўная мэта — павышэнне ролі нацыянальнай кінематаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захаванне і развіццё традыцый нацыянальнага кінамастацтва. Насычаная праграма будзе складацца з дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў беларускай вытворчасці, створаных за апошнія тры гады. Узначаліць журы фестывалю вядомы эстонскі кінарэжысёр Пеэтэр Сімм.

На пытанне “БН”, ці будзе ў конкурсных стужках адлюстравана тэма беларускай вёскі, Галіна Шынкар, дырэктар VII Рэспубліканскага фестывалю беларускіх фільмаў, адказала: “Мяне асабіста вельмі ўразіў дакументальны фільм Ірыны Волах “Жорсткі раманс”. Ён прысвечаны беларускім жанчынам, якія, нягледзячы на цяжкую сялянскую працу, знаходзяць час, каб сабрацца разам і спяваць народныя песні. Гэтая жыццярадасная стужка можа шмат чаму навучыць і нашу моладзь — асабліва стаўленню да жыцця”.

Паколькі ў гэтым годзе наша краіна адзначыла знамянальную дату ў сваёй гісторыі — 65-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, шмат стужак прысвечана ваеннай тэме. Наведвальнікаў фестывалю чакае адразу тры доўгачаканых прэм’еры: мастацкі фільм беларускага рэжысёра Аляксандра Колбышава “Ваўкі”, а народны артыст Расіі, вядомы кінарэжысёр Генадзь Палока прадставіць сумесную беларуска-расійскую стужку “Вока за вока”, галоўную ролю ў якой выканаў Уладзімір Гасцюхін. Асаблівую цікавасць выклікае першы кінапраект Саюзнай дзяржавы “Брэсцкая крэпасць” расійскага рэжысёра Аляксандра Котта.

Арына САНДОВІЧ, “БН”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter