На «Линии Сталина» создают копию легендарного танка Т-50: он будет участвовать в реконструкции боев

Гiсторыя на хаду

Хутка на «Лiнiю Сталiна» выедзе знакамiты лёгкi танк Т-50. Не арыгiнал — копiя. Зараз над стварэннем мадэлi працуе каманда шклоўскiх рэстаўратараў. Справа iх рук — больш за дзесяць адзiнак хадавой тэхнiкi на гiсторыка-культурным комплексе. Зараз работы над копiяй выкананы на 60 працэнтаў. Завяршыць плануюць да канца года. Затым машына адправiцца на поле бою. Ацанiць навiнку наведвальнiкi змогуць ва ўсёй красе: пяцiдзясятка будзе ўдзельнiчаць у анiмацыi. У свеце захавалiся ўсяго два арыгiнальныя танкi Т-50 — на Кубе i ў Фiнляндыi. З краiн СНД копiя на хаду будзе толькi ў нашай краiне. За стварэннем танка назiрала карэспандэнт «Р».

Максiмальная хуткасць копii Т-50 — як у арыгiнала: да 70 кiламетраў у гадзiну.

Лепшы ў класе

Чым танк Т-50 адметны для Беларусi? Распрацавалi баявую машыну на заводзе iмя Варашылава ў Ленiнградзе, усяго выпусцiлi 75 мадэляў. Пяцiдзясятка замянiла на полi бою лёгкiя Т-26 i БТ. У параўнаннi з 10- i 26-мiлiметро-вай бранёй гэтых машын 37-мiлiметровая процiкульная абарона пяцiдзясяткi выглядала ўнушальна. Акрамя таго, Т-50 стаў першым савецкiм танкам з камандзiрскай вежай з васьмю назiральнымi прыборамi трыплекс. Яны забяспечвалi кругавы агляд. Нядзiўна, што машына стала лепшай у класе лёгкiх.

Стварэнне копii ў каманды рэстаўратараў з чатырох чалавек займае да шасцi месяцаў. Збор iнфармацыi — па архiўных дакументах i расказах ветэранаў. Часам можна атрымаць арыгiнальныя чарцяжы танка.

— Першы этап працы — разабраць адзiнку, якая паслужыць асновай. У выпадку з пяцiдзясяткай — БМД-1. Разбiралi яе, адрэзвалi лiшняе — тое, што нам непатрэбна. Потым кампанавалi, наварвалi сам корпус, — расказвае пра ўмоўныя этапы працы рэстаўратар гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» Максiм Якушаў.Па сутнасцi, з машыны дэсанта тут засталася хадавая частка (ванна) i ўнутраныя дэталi (вентылi, правады).

У рэплiцы корпус зроблены пераважна са сталi. 

Вонкава копiя Т-50 будзе адпавядаць арыгiналу на 95 працэнтаў. Колер гiстарычны: не звыклы зялёны, а блiжэй да саламянага. У рэплiцы корпус зроблены пераважна са сталi, таўшчыня пярэдняй плiты — 20 мiлiметраў, бартавыя — па 15. Максiмальная хуткасць — як у арыгiнала: да 70 кiламетраў у гадзiну.

— Цяпер займаемся знешнiм корпусам, затым пяройдзем на ўнутраныя работы. Усталюем 6-цылiндравы дызельны рухавiк, зоймемся гiдраўлiчнай сiстэмай, — пералiчвае рэстаўратар Аляксандр Мiкалуцкi.Унутры машыны па бартах плануем паставiць i баеўкладку: лапаты, пiлы, ламы i дамкраты.

Калi мадэль атрымаецца зрабiць да канца года, пяцiдзясятка вые-дзе на поле бою падчас блiжэйшай рэканструкцыi — да Дня абаронцы Айчыны.

— Легенда бiтвы будзе адпавядаць гiстарычным падзеям. Танк Т-50 больш за ўсё ўдзельнiчаў у баях на пачатку вайны — гэта Ленiнград, Маскоўскi напрамак. У 1943 годзе таксама быў на вызваленнi Вiцебшчыны, — дае невялiкую гiстарычную даведку выканаўчы дырэктар гiсторыка-культурнага комплексу «Лiнiя Сталiна» Аляксандр Мятла.

Рэстаўратар Антон Зайцаў дэманструе тэхнiку. 

З глыбiнi вод

Каманда шклоўскiх рэстаў-ратараў займалася стварэннем баявых машын яшчэ да 2000-х. Спачатку паднiмалi ваенную тэхнiку з глыбiнь беларускiх вод. Месцы паказвалi мясцовыя жыхары або ветэраны. За ўвесь час удалося дастаць цэлыя тры танкi i больш за пяць падбiтых Т-34.

— Першым у Аршанскiм раёне паднялi БТ-7. Спачатку думалi, што ён выйдзе без вежы, бо мясцовыя распавядалi, што дзесьцi ў 1975 годзе яго спрабавалi цягнуць i танк перакулiўся. Мы дастаём i сочым, што пакажацца. А ён, прыгажун, з вады ў поўным камплекце выйшаў. Зараз адрэстаўрыраваны стаiць на «Лiнii Сталiна», — дзелiцца гiсторыямi больш чым дваццацiгадовага перыяду працы рэстаўратар Уладзiмiр Якушаў. — Цiкава, што праз 15 гадоў мы недалёка ад гэтага месца, за 25 кiламетраў, дасталi вежу КВ (савецкi цяжкi танк).

Стварэнне копii ў каманды рэстаўратараў з чатырох чалавек займае да шасцi месяцаў.

У музеi гiсторыi ВАВ таксама можна знайсцi адрэстаўрыраваны рукамi майстроў танк Т-3. Як успамiнае Уладзiмiр Якушаў, машына настолькi добра захавалася ў балоце, што на месцах экiпажа знайшлi шакаладкi.

Часцей за ўсё баявую тэхнiку выяўлялi ў Вiцебскай вобласцi, радзей — у Гродзенскай i Брэсцкай. Падняць цяжкавагавiк КВ-1 атрымалася з Нявы ў Расii. Цягнуць танкавы ўлоў было няпроста. Вага КВ-1 каля 60 тон, да таго ж цалкам замыты пяском. Даставаў  ЗIЛ-157 — пры дапамозе пяцiтоннай лябёдкi з тросам з палiспасты.

— 10 метраў глыбiнi, 60 градусаў вугал нахiлу — i мы цягнем... Так тры днi даставалi, — заўважае Уладзiмiр Якушаў.

tychko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter