Беларускіх аўтараў запрашаюць напісаць кінасцэнарый аб краіне і яе героях

Гісторыя ў кадры

Фота story.woman.ru

Адпаведны конкурс ініцыявалі кінастудыя “Беларусьфільм” і Міністэрства культуры. Мяркуецца, што праект дапаможа вызначыць таленавітых аўтараў і адабраць сцэнарыі фільмаў у ігравой форме аб гісторыі Беларусі, нацыянальных героях, жыцці сучаснай Беларусі і беларускай моладзі. Менавіта па гэтых чатырох намінацыях і праводзіцца конкурс. Даслаць работы трэба з 15 верасня па 15 лістапада на адрас Міністэрства культуры. Падвесці вынікі конкурсу абяцаюць да 15 снежня.

У склад адборачнай камісіі ўвойдуць прадстаўнікі міністэрства, нацыянальнай кінастудыі, гісторыкі, пісьменнікі, крытыкі, кіназнаўцы і іншыя зацікаўленыя асобы. Ацэньваць сцэнарыі будуць па шэрагу крытэрыяў, сярод якіх стварэнне пазітыўнага вобразу краіны, аб’ектыўнае адлюстраванне вядомых гістарычных фактаў, выхаванне ў гледачоў патрыятызму і іншае. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры ад 20 да 40 базавых велічынь, а іх сцэнарыі стануць асновай для стварэння новых беларускіх фільмаў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter