Лучшие музеи Беларуси назовут в октябре

Гісторыя і навацыі

Музеям у наш час няпроста. Статычнымі экспазіцыямі сёння нікога не здзівіш. Каб задаво­ліць высокія патрабаванні сучаснага наведвальніка, музейным супрацоўнікам прыходзіцца прыкладаць нямала намаганняў, выкарыстоўваючы інтэрактыў, інсталяцыі, 3D-экспанаты, відэаматэрыялы... Наколькі добра спраўляюцца музеі са сваімі задачамі ў XXI стагоддзі, абмяркуюць у Брэсце з 4 па 6 кастрычніка на IV Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі». Традыцыйна ў межах форуму пройдзе конкурс прафесійнага майстэрства, у якім могуць прыняць удзел любыя музеі і галерэі краіны.

Фота  БЕЛТА

Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 1 верасня накіраваць у Міністэрства культуры заяўку з конкурснымі матэрыяламі за перыяд з 1 студзеня 2017 года — канцэпцыямі, творчымі праектамі, праграмамі, відэа- і фотаматэрыяламі, навуковымі публікацыямі, рэцэнзіямі, водгукамі і г. д. Музеі і галерэі могуць прэтэндаваць на перамогу ў наступных намінацыях: «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму», «За навацыі ў музейнай дзейнасці», «За лепшы экспазіцыйна-выставачны праект», «За лепшую культурна-адукацыйную праграму», «За лепшае музейнае выданне». Пры вызначэнні пераможцаў журы будзе ўлічваць у першую чаргу высокі прафесійны ўзровень работ, наяўнасць арыгінальных ідэй, інавацыйных падыходаў, папулярызацыю музейных прадметаў і ­ўнікальнасць прэзентацыйнай формы. ­Вынікі конкурсу аб’явяць 6 кастрычніка на ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць дыпломы першай, другой і трэцяй ступеняў і грашовыя прэміі  ад 30 да 50 базавых велі­чынь.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter