На выставке в Национальном историческом музее можно увидеть архивные фотографии и другие раритеты времени образования ООН

Гістарычны мундзір

Сёння ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца выстава, прымеркаваная да 75-годдзя Канферэнцыі ў Сан-Францыска па ўтварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і Міжнароднага дня дэлегата.

Дзяржавы незалежны і раўнапраўны. Гэта аснова не толькі сучасных нацыянальных палітык, але і міжнароднай праватворчасці, — гаворыцца на сайце музея histmuseum.by. — На жаль, такая простая ісціна, што важна «жыць разам, у згодзе, як добрыя суседзі», была замацавана дэ-юрэ толькі ў 1945 годзе. 26 чэрвеня ўпаўнаважаныя прадстаўнікі 50 дзяржаў падпісалі самы важны дакумент XX стагоддзя — Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Нацыянальны гістарычны музей шануе міратворчую дзейнасць беларускага народа і ў год святкавання 75-годдзя далучэння Беларусі да дзяржаў — заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый прапануе наведаць унікальную выставу. 

На выставе ўпершыню дэманструюцца фотаздымкі гістарычнага значэння з архіва ААН, а таксама асабістыя рэчы беларускіх дыпламатаў. У тым ліку мундзір знакамітага дзеяча БССР Кузьмы Кісялёва. Менавіта ў гэтым мундзіры Кісялёў паставіў свой подпіс пад Статутам ААН у чэрвені 1945 года. Пра гэта сведчаць урачыстыя фотаздымкі з Сан-Францыска 75-гадовай даўнасці.

Экспанаты часу ўтварэння ААН будуць прадстаўлены для азнаямлення наведвальнікам музея да 24 мая. Пазнаёміцца з імі можна будзе не толькі вочна. Для віртуальнага наведвання выставы будуць арганізаваны анлайн-экскурсіі на інфармацыйных платформах музея ў Instagram, Facebook, на YouTube-канале.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter