Звычайная школа и гімназія: ці магчыма іх параўноўваць

Гімназія памiж мiнулым i будучым

Гiмназii ў звыклым для нас выглядзе хутка перастануць icнаваць, бо з наступнага года ў іх, як і ў ліцэі, паступаць будуць толькі пасля 8—9-га класаў. Тэма, якая не сыходзіць з вуснаў бацькоў і педагогаў апошнія месяцы. Усе  ў чаканні таго, як гэта будзе выглядаць на практыцы.

Фото kursktv.ru

Прычын для пераносу экзаменаў прыводзіцца нямала. І стрэс для чацвёртакласнiкаў ад гімназічнага іспыту, і выдаткі бацькоў на падрыхтоўку да яго – ці не рана наймаць для такiх малых рэпетытараў? Прафілізацыя, якую трэба звязваць са свядомым выбарам прафесіі ў больш старэйшым узросце. Бо і адзінаццацікласнікі не заўсёды са стапрацэнтнай упэўненасцю ведаюць, з якой прафесіяй яны захочуць звязаць жыццё. Што ўжо казаць пра малодшую школу? Быццам бы ўсё справядліва.

Акрамя таго, гэта роўныя магчымасці. І хоць пастулат не новы, у гэтым таксама ёсць доля ісціны. Бо, і на гэта наракаюць многія бацькі вучняў са звычайных школ, паміж дзецьмі з’явілася дзяленне на «гімназістаў» і «няўдачнікаў» – тых, хто вучыцца ў звычайных школах. Нездарма міністр адукацыі Ігар Карпенка напрыканцы лета на пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета крытыкаваў гімназіі за неабгрунтаваную элітарнасць.

Зрэшты, напэўна, нельга стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень. Ёсць не лепшыя гімназіі, куды і паступаюць неахвотна, ёсць выдатныя школы, якія паказваюць цудоўныя вынікі. Так што гімназію і школу параўнаць, мякка кажучы, часам бывае складана. Але важна іншае — узровень выкладчыкаў і вучняў. Дай заўтра адразу таленавiтым дзецям звычайную праграму замест паглыбленай, і можна страціць лепшых вучняў. Цi дасць ім паглыбленыя веды факультатыў або праходжанне дадатковай праграмы экстэрнам, гэта яшчэ тое пытанне.

Умець і любіць вучыцца дарагога варта. Але што, калі ты ўсё ведаеш? Што будзе рабіць адоранае дзіця, калі яно засумуе? Ці не страцім мы будучых Мендзялеевых, Эйнштэйнаў? Ці не ператворыцца для іх звычайная школа ў пакаранне? Бо некаторыя, магчыма, самастойна асвоілі цяперашнюю школьную праграму на гады наперад. І тады бацькі будуць вымушаныя плаціць. За дадатковыя заняткі, курсы, за гурткі. А тыя, у каго няма вялікіх фінансавых магчымасцей, будуць чакаць 8—9-га класаў. Але ці дачакаецца iх само дзіця, якому сумна на школьных занятках?

Бацькі, якія аддалі ў свой час дзяцей у гімназіі, канстатуюць: разрыў памiж ведамi школьнікаў і гімназістаў з часам павялічваецца. Але самае галоўнае ў тым, што, апынуўшыся ў кампаніі лепшых, дзеці імкнуцца да вяршынь. Тут ніхто не будзе смяяцца, калі ты хочаш вучыцца, ніхто не назаве цябе «завучкам». Таму што вучыцца модна, нямодна не вучыцца.

Іншая справа, крок у які бок мы зрабілі? Успомніць хоць бы прыклад Фінляндыі з яе школай будучыні, дзе, адмовіўшыся ад звыклай формы і пераліку заняткаў, перайшлі ў рэжым расслабленага навучання. Што ў выніку? Так, сістэма камфортная для сярэдніх ведаў, для адстаючых. Патэнцыял жа адоранага дзіцяці, якое атрымлівае недастатковую нагрузку, гавораць спецыялісты, аказваецца незапатрабаваным.

Ёсць, вядома, і іншыя прыклады. У Кітаі і Паўднёвай Карэі, напрыклад, таксама няма падзелу на прадметы, але гэта зусім не азначае, што настаўнік не павінен вучыць. У яго ёсць навучальны план. Але ж фармат навучання ён выбірае сам. Гэта значыць, ціск на школьніка быццам бы зменшыўся, а сам выкладчык паглыбіўся ў творчасць. Цi не жарт вучыць, як не на ўроку, аб’ядноўваючы, скажам, прыродазнаўства і вывучэнне мовы.

Зламаць нешта, адпрацаванае гадамі, прасцей простага. А што ўзамен? Напрыклад, дырэктар гімназіі, што ў Асіповічах, Святлана Мамсікава перакананая, што гімназічныя экзамены пасля дзявятага класа — гэта занадта позна. І таму, што можна страціць адораных вучняў, і таму, што, на яе думку, пра стрэс на экзамене ў гімназію гаворка не ідзе. Гэтаму папярэднічае вялікая падрыхтоўчая праца настаўнікаў.  Дзеці падрыхтаваныя, з імі на працягу года працуе псіхолаг. Не было такога, каб яны плакалі: для іх экзамен — нармальны працоўны момант. Тым больш што ў рэгіёнах вялікага конкурсу няма. У мінулым годзе ў Асіповічах набралi тры пятыя класы па 20 чалавек. З 65 прэтэндэнтаў толькі 5 не прайшлі адбор. Гэта былі не самыя падрыхтаваныя дзецi.

Дык якой жа будзе гiмназiя? Спадзяёмся, хутка мы зможам адказаць на гэтае пытанне.

veraart14@mail.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter