Геолагі вывучаюць асяроддзе

Беларускія спецыялісты будуць даследаваць, як уплываюць на здароўе чалавека прыродныя геалагічныя аб’ектыІніцыятарам развіцця медыцынскай геалогіі выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Да гэтай справы мяркуецца падключыць і спецыялістаў міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук. У хуткім часе магчымасці развіцця медыцынскай геалогіі ў краіне будуць абмяркоўвацца на спецыяльнай міжведамаснай нарадзе.
Беларускія спецыялісты будуць даследаваць, як уплываюць на здароўе чалавека прыродныя геалагічныя аб’екты
Ініцыятарам развіцця медыцынскай геалогіі выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі. Да гэтай справы мяркуецца падключыць і спецыялістаў міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук. У хуткім часе магчымасці развіцця медыцынскай геалогіі ў краіне будуць абмяркоўвацца на спецыяльнай міжведамаснай нарадзе.
Як патлумачыла супрацоўніца Мінпрыроды Алена Пенязь, варта глыбей вывучаць, як уздзейнічаюць на здароўе чалавека і жывёл прыродныя геалагічныя аб’екты і працэсы. А спецыялісты ў галіне медгеалогіі могуць адсочваць “геаграфічныя заканамернасці” распаўсюджвання хвароб, іх сувязь з геалагічнымі асаблівасцямі пэўных тэрыторый.
Цяпер даследаванні зон геалагічных разломаў, фарміраванне ў некаторых месцах геахімічных анамалій і тое, як яны ўплываюць на здароўе чалавека, выконваюць спецыялісты Беларускага навукова-даследчага геолага-разведвальнага інстытута Мінпрыроды сумесна з калегамі з акадэмічнага Інстытута прыродакарыстання.
Увогуле ж медыцынская геалогія, а таксама геахімія пачалі развівацца ў краіне ў 80-х гадах мінулага стагоддзя. Рабіліся спробы высветліць залежнасць, якая існуе паміж узнікненнем анказахворванняў і пэўнымі натуральнымі і тэхнагеннымі фактарамі. Гэтую працу выконваў калектыў супрацоўнікаў Інстытута геахіміі і геафізікі Акадэміі навук сумесна з Беларускім навукова-даследчым інстытутам анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter