Генадзь ЦАРУК і Аляксандр ЛЕЎЧУК мецяць у «тысячнікі»

А вось рапс поўнасцю яшчэ не ўдалося ўбраць — на 10 гектарах зялёны стаіць. Выйшлі камбайны на яравыя.

У СВК “Маціевічы” Жабінкаўскага раёна ўжо справіліся з уборкай азімага ячменю, сабралі яго па 37 цэнтнераў з гектара

А вось рапс поўнасцю яшчэ не ўдалося ўбраць — на 10 гектарах зялёны стаіць. Выйшлі камбайны на яравыя.

Гаворыць старшыня СВК “Маціевічы” Мікалай КАВАЛЬЧЫК:

— Усе экіпажы працуюць добрасумленна. Добры настрой на працу мае і экіпаж у складзе Генадзя Царука і Аляксандра Леўчука (Аляксандр працуе таксама і на адвозцы збожжа). “Толькі б надвор’е было ўстойлівым, — кажа Генадзь, — а мы не падвядзём. Збіраемся намалаціць не менш за тысячу тон”. Экіпаж пазалетась быў “тысячнікам”, а пакуль на яго рахунку 137 тон намалочанага збожжа і амаль 60 убраных гектараў рапсу і азімага ячменю.

Святлана ВІШНЕЎСКАЯ

НА ЗДЫМКУ: Генадзь ЦАРУК і Аляксандр ЛЕЎЧУК.

Фота Ірыны ЖУК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter