Где ты,крестник?

Олег Петрович Переведенцев, Вас ищет Александра Яковлена Корзанова.

Як страцілі адзін аднаго звязаныя высокай повяззю жанчына і маленькі хлопчык

Аляксандра Якаўлеўна Корзанава з Гомеля просіць радыёслухачоў, і вас, дарагія чытачы “НГ”, дапамагчы ёй у пошуку хрэсніка Алега  Пераведзенцава. “У пачатку пяцідзясятых гадоў у нашай вёсцы Краснае Гомельскага раёна працавала настаўніцай Галіна Аляксандраўна Пераведзенцава. Яна папрасіла мяне ахрысціць у царкве яе сыночка, — распавядае аўтар пісьма. — Муж Галіны Аляксандраўны, Пётр, быў ваеннаслужачым і ў хуткім часе забраў жонку з сынам у Арол. Так сталася, што з Галінай Аляксандраўнай мы страцілі сувязь. Але я ўвесь час памятаю пра  свайго хрэсніка, заўсёды малюся за яго. Вельмі хачу даведацца, як склалася  жыццё Алега (цяпер ужо Алега Пятровіча), атрымаць ад яго вестачку”.

У Расіі працуюць шматлікія беларускія культурна-асвет-ніцкія цэнтры, яны выпісваюць беларускія выданні, у тым ліку і нашу газету. Таму будзем спадзявацца, што інфармацыя пра Алега Пятровіча Пераведзенцава, 1949 года нараджэння, трапіць да дасведчанага чалавека. І Аляксандра Якаўлеўна нарэшце атрымае вестку ад свайго хрэсніка.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter