Гатуй сваё
08.02.2013
Катлеты з цяляцiны з мазгамi
Мазгi аблiць гарачай вадой, змяшанай з воцатам*. Цяляцiну прапусцiць праз мясасечку разам з цыбуляй, булкай, намочанай у малацэ, i мазгамi. Дадаць яйкi, соль, перац, сечаную зелянiну пятрушкi, усё перамяшаць. Масу падзялiць на катлеты, абкачаць у сухарах, смажыць з абодвух бакоў на сметанковым масле.
* Воцат — уксус.
Паляндвiца, адвараная з агароднiнай*
Мяса вымыць, пакласцi ў кiпячую падсоленую ваду, зняць шум i варыць да паловы гатовасцi хвiлiн 25. Затым дадаць кiслую капусту, здробненыя моркву, пятрушку, салеру, цыбулю, перац, лаўровы лiст, дробку цукру, пасалiць да смаку i варыць усё на слабым aгнi да гатовасцi. Выняць мяса, нарэзаць укрухамi ўпоперак валокнаў i паскладаць на посуд з агароднiнай. Нацерцi хрэн для палiвання, залiць яго кiпенем, адцадзiць, падсмажыць злёгку на сметанковым масле з лыжкай мукi, размяшаць са смятанай i мясным адварам, закiпяцiць. Атрыманае палiванне дадаць да мяса i агароднiны. Упрыгожыць журавiнамi.
* Агароднiна — овощи.
Журавiны — клюква.
Пячыста са слiвамi
Свiнiну (без костак) нацерцi соллю, пасыпаць перцам, тоўчанымi ядлаўцовымi ягадамi, лаўровым лiстом, вышмараваць тлушчам, палiць вiном i запякаць каля дзвюх гадзiн, пераварочваючы i палiваючы сокам, якi будзе сцякаць. Слiвы намачыць у гарачай вадзе, прапусцiць праз мясасечку, дадаць сухары, падсмажаныя на масле, змяшаць усё з сокам ад мяса, закiпяцiць. Нарэзанае мяса палiць прыгатаванай заправай.
* Ядловец — можжевельник.
Шчупак, тушаны ў смятане
Вычышчаную i вытрыбушаную рыбу нарэзаць, пасалiць, змясцiць у рондаль з маслам, абкласцi морквай i пятрушкай, усыпаць перац, дадаць цыбулi, залiць усё смятанай i тушыць на слабым aгнi 30 xвiлiн. Паскладаць шчупака на посуд, упрыгожыць кавалачкамi памiдораў, палiць закрасай, атрыманай пры тушэннi рыбы.
* Шчупак — щука.
Тушаныя маслякi
Грыбы перабраць, старанна зняўшы скурку, прамыць, дробна парэзаць. Нарэзаную кубiкамi цыбулю злёгку абсмажыць на масле, дадаць грыбы i тушыць. Затым грыбы пасыпаць мукой, дадаць да смаку смятаны, солi, перцу, насечанай зелянiны кропу i пятрушкi i давесцi да гатовасцi.
Рыба па–гультайску
Рыбу, не вытрыбушваючы i не чысцячы ад лускi, нацерцi буйной соллю, паклacцi на бляху i запячы ў духоўцы з абодвух бакоў (па 20 хвiлiн на кожным баку).
По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.