Гатуй сваё

Рэцэпты беларускай кухнi ад Юрыя Качука

Мяса на ражне


Складнiкi: 500 г мяса (свiнiны цi баранiны), 2 цыбулiны, 150 г таматавай пасты цi 3 памiдоры, 1 цытрына*, прыправы, соль, агароднiна.


Мяса абмыць, нарэзаць невялiкiмi кавалкамi, скласцi ў посуд, пасалiць, пасыпаць молатым перцам, дадаць цыбулю, нарэзаную тонкiмi колцамi, таматавай пасты цi здробненых памiдораў, цытрынавы сок, прыправы i перамяшаць. На посуд пакласцi накрыўку i на 6 гадзiн вынесцi ў халоднае месца, каб мяса прамарынавалася.


Перад смажаннем замарынаваныя кавалкi мяса надзець на металiчны цi лепш драўляны (з ядлоўцу*) ражон. Смажыць мяса трэба над гарачымi без полымя вуглямi на працягу прыкладна 7 хвiлiн з кожнага боку, паварочваючы ражон, каб мяса прасмажылася раўнамерна.


Гатовае мяса пакласцi на посуд разам з нарэзанай агароднiнай.


* Цытрына — лимон.


Ядловец — можжевельник.


Селядзец з салерай


Складнiкi: 500 г селядца, 100 г маянэзу, 1 памiдор, 50 г салеры*, чырвоны молаты перац, цукар, зелянiна пятрушкi.


Салеру зварыць у 100 г вады, адцадзiць, расцерцi, змяшаць з маянэзам, дадаць да смаку цукру i перцу. Вымачаны i вычышчаны ад костак i скуры селядзец пакласцi на селядзечнiцу двума шэрагамi, памiж якiмi ўлiць заправу, зверху пасыпаць зелянiнай пятрушкi i абкласцi памiдорамi.


* Салера — сельдерей.


Шынка ў сiнюзе


Рэцэпт ад Янкi Салаўя, м. Любча, Наваградскi раён


Складнiкi: 2 кг свiнiны (кумпяка цi лапаткi са скурай i салам), сiнюга (тоўстая ялавiчная кiшка), 50 г солi, 2 г салетры, 5 г цукру, перац да смаку, можна дадаць i часнок.


Кавалкi свiнiны ўкачаць у соль, салетру i перац, пакiнуць на суткi. Потым свiнiну напiхаць у сiнюгу (тоўстую ялавiчную кiшку), канцы завязаць шпагатам, укруцiць у марлю i павесiць сушыцца.


Грыбы, тушаныя з памiдорамi


Складнiкi: 400 г свежых грыбоў (баравiкоў, рыжыкаў цi шампiньёнаў), 1 цыбулiна, 2 ст. лыжкi сметанковага масла, 1 ст. лыжка мукi, 250 г грыбнога адвару, 7 свежых памiдораў, 250 г смятаны, соль, зелянiна кропу i пятрушкi.


Перабраныя i нарэзаныя грыбы абсмажыць у масле разам з нашаткаванай цыбуляй, пасыпаць мукой, падсмажыць, дадаць адвар i смятану, патушыць. Памiдоры прапусцiць праз мясасечку, змяшаць з грыбамi i тушыць да гатовасцi. Пасыпаць зелянiнай кропу i пятрушкi.


Шчупаковая запяканка


Складнiкi: 500 г шчупака*, 50 г алею*, 150 г маянэзу, 4 ст. лыжкi мукi, 2 яйкi, 5 зубкоў часнаку, соль, зялёны гарошак.


Рыбу нарэзаць на кавалкi, пасалiць, абкачаць у муцэ i падсмажыць на алеi з двух бакоў. У падсмажанай рыбы выдалiць косткi i зноў паскладаць шчыльна на патэльню. 3 мукi, маянэзу, яйкаў, цiснутага часнаку зрабiць вадкае цеста, залiць iм рыбу i паставiць запякацца ў духоўку. Гатовую запяканку пасыпаць зялёным гарошкам.


* Шчупак — щука.


Алей — подсолнечное масло.


Салата з марынаваных грыбоў i бульбы


Складнiкi: 150 г грыбоў, 4 бульбiны, 1 цыбулiна, 4 ст. лыжкi смятаны, зелянiна пятрушкi цi кропу.


Для салатнай заправы: у 100 г гатаванай вады распусцiць 2 ст. лыжкi воцату, 1 ч. лыжку солi i 1 ч. лыжку цукру, дадаць 100 г алею i трохi молатага перцу.


Марынаваныя грыбы нашаткаваць, дадаць у iх здробненую цыбулю. Адвараную ў лупiнах бульбу абабраць i нарэзаць кубiкамi. Змяшаць грыбы з бульбай. Пасалiць да смаку, забялiць смятанай альбо маянэзам цi дадаць салатнай заправы, упрыгожыць зелянiнай пятрушкi цi кропу.


Бiткi


Складнiкi: 1 кг ялавiчыны*, 100 г сала, 100 г чэрствай булкi, 2 яйкi, 2 ст. лыжкi молатых сухароў, 100 г сметанковага масла*, 50 г малака, 3 ст. лыжкi таматавай пасты, 1 ст. лыжка мукi, перац, лаўровы лiст, соль.


Ялавiчыну разам з салам прапусцiць два разы праз мясасечку, пасля гэтага дадаць булкi (без скарынкi*), папярэдне намочанай у малацэ, перцу, cолi, 1 сырое яйка. Усё гэта добра перамяшаць i зрабiць круглыя плоскiя катлеты, абкачаць ix у яйку i сухарах i падсмажыць з абодвух бакоў у масле на патэльнi. Потым бiткi перакласцi ў рондаль*, дадаць крышку кiпеню, таматавай пасты, падсмажанай мукi, лаўровага лiсту i тушыць 20 хвiлiн на слабым aгнi.


* Ялавiчына — говядина.


Сметанковае масла — сливочное масло.


Скарынка — корочка.


Рондаль — кастрюля.


По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter