Гатуй сваё
30.11.2012
СВIНIНА Ў КАПУСНЫМ РАСОЛЕ
Мяса цэлым кавалкам адварыць у капусным расоле з нацертай на тарцы морквай, дастаць з рондаля, нацерцi цiснутым часнаком, кменам i прыправамi, паставiць на блясе* з тлушчам запякацца ў духоўцы на 40 хвiлiн. Тым часам у пакiнуты расол пакласцi капусту i варыць без накрыўкi.
Спачатку на талерку пакласцi капусту, а потым запечанае мяса.
* Любiвая — нежирная
Бляса — противень
ГРЫБНЫ СУП
Сечаныя грыбы i цыбулю падрумянiць на масле у рондалi*, затым дадаць муку i адвар. Варыць на працягу 30 хвiлiн. Забялiць сумессю вяршкоў i ўзбiтага жаўтка. Пасалiць да смаку, пасыпаць зелянiнай пятрушкi.
* Сметанковае масла — сливочное масло
Рондаль — кастрюля
НАВАГРАДСКАЯ КАЎБАСА
Складнiкi: 10 кг ялавiчыны*, 3 кг свiнога сала (без скуры), сухiя ялавiчныя кiшкi, соль (на 1 кг ялавiчыны — 30 г солi, на 1 кг сала — 25 г солi), 1/2 ч. лыжкi салетры*, перац да смаку.
Свежую цёплую ялавiчыну нарэзаць невялiкiмi кавалкамi, абкачаць у прыправах i солi, пакiнуць на суткi ў халодным месцы, затым прапусцiць праз мясасечку. Халоднае сала дробна нарэзаць кубiкамi, пасалiць i змяшаць з мясам. Напакаваць начыннем сухiя ялавiчныя кiшкi.
Пры сушцы гэту каўбасу кожны вечар пракатваць качалкай i змяшчаць памiж дзвюх дошак, а зверху класцi груз. Ранiцай каўбасу падвешваць у цёплым месцы. Калi каўбасу павэндзiць, то пасля вэнджання яе на 1 хвiлiну пагрузiць у кiпень i потым абсушыць.
* Ялавiчына — телятина
Салетра — селитра
СМАЖАНIНА ПАЛЯЎНIЧАЯ
Тлустую птушку (качку, дзiкую гусь) абскубцi, памыць, пачысцiць, потым нацерцi соллю, загарнуць у лiсты лопуху, абмазаць глiнай i закапаць у прысак, вогнiшча ўвесь час падтрымлiваць. Праз паўтары гадзiны птушку дастаць, перавярнуць, засыпаць гарачым вуголлем i пакiнуць дапякацца яшчэ гадзiну. Пасля гэтага глiну разбiць, птушку ачысцiць.
САЛАДУХА
Складнiкi: 1 кг жытняй мукi, 150 г мёду, закваска (кавалак цеста ўвелькi з яйка).
По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.