Гатуй сваё
02.11.2012
САЛЬЦIСОН
Старанна ачышчаную галаву парасяцi варыць разам з ножкамi, дадаўшы да смаку соль, лаўровыя лiсты, чорны перац, датуль, пакуль мяса не пачне адставаць ад костак (каля 4 гадзiн). Затым выняць, астудзiць i дробна нарэзаць, дадаўшы маладога часнаку i кмена, улiць 2 шклянкi адвару, у якiм варылася мяса, змяшаць i начынiць сумессю папярэдне вывернуты i старанна прамыты страўнiк цi тоўстыя кiшкi.
Страўнiк зашыць, a кiшкi перавязаць шпагатам i пакласцi варыцца ў той жа адвар, у якiм варылася галава.
Сальцiсон варыць на слабым aгнi 1,5 - 2 гадзiны, пасля чаго асцярожна выняць, астудзiць i, прыцiснуўшы дошкай, пакласцi на яе груз.
* Кмен - тмин
ГРЫБНАЯ САЛАТА 3 ПАМIДОРАМI
Грыбы нарэзаць дзелькамi, дробныя пакiнуць цэлымi, дадаць нарэзаных скрылькамi* памiдораў, нашаткаванай цыбулi, зялёнага гарошку, пасалiць да смаку i заправiць алеем i воцатам, пасыпаць насечанай зелянiнай пятрушкi.
* Скрылькi - ломтики
СТАРАСВЕЦКАЯ КАШКА
Складнiкi: 1/2 - 3/4 шклянкi грачаных* круп, соль, зелянiна кропу, 1 вялiкая лыжка сметанковага масла.
Усыпаць дробных белых грэцкiх круп, пасалiць i прыгатаваць кашку. Дадаць свежага сметанковага масла, усыпаць трохi зялёнага кропу i ўзбiць лыжкай да беласцi; распусцiць кiпенем, перамяшаць i падаць у супавай вазе.
* Грачаныя крупы - гречка
ШАМПIНЬЁНЫ, ЗАПЕЧАНЫЯ Ў МАЛАЦЭ
Шампiньёны ачысцiць, прамыць i дробна нарэзаць. Пасалiць, паперчыць, падсмажыць у масле разам са здробненымi цыбуляй i морквай, кiпяцiць у малацэ, каб некалькi выпарылася вадкасць. Затым выкласцi на патэльню, апырскаць маслам i запячы. Пасыпаць цёртым сырам.
КАПУСНIК
Складнiкi: 500 г мяса, 500 г свежай капусты, 1 морква, 1 цыбулiна, 50 г кораня салеры, 50 г кораня пятрушкi, 2 ст. лыжкi масла, 200 г памiдораў, перац, соль, лаўровы лiст, зелянiна.
Капуснiк можна варыць з даданнем бульбы i свежых памiдораў. У гэтым выпадку абабраную i нарэзаную бульбу пакласцi ў рондаль праз 10 - 15 хвiлiн пасля таго, як пакладзена капуста, а памiдоры без скуркi, нарэзаныя дзелькамi, у канцы варкi разам з прыправамi.
Капусту без бульбы можна заправiць падсмажанай мукой.
* Рондаль - кастрюля
ХЛЕБНЫ КВАС
Складнiкi: 7 л гатаванай вады*, 1,1 кг пшанiчнай мукi, 200 г дробак жытняга хлеба, 100 г цукру, 30 г дражджэй.
Пасля гэтага з цеста зрабiць невялiкiя аладкi i запячы iх на патэльнi ў духоўцы цi печы. Гатовыя аладкi, разрэзаныя на палоўкi, пакласцi ў рондаль з мукой i старанна перамяшаць. Дадаць цукар, астатнiя дрожджы i яшчэ раз перамяшаць. Пакiнуць на 10 - 12 гадзiн у халодным месцы.
На гэтым квасе можна рыхтаваць халаднiк, цуру*, дадаваць у агароднiнныя супы.
* Гатаваная вада - кипяченая вода
Цура - чаще всего так называют тюрю из черного ржаного хлеба, кваса, лука и чеснока.
По просьбе уважаемого Ю.Качука причитающийся ему авторский гонорар будет перечислен на счета Зельвенского районного социально-педагогического центра и Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.п. Зельва.