Гасцям тут заўсёды рады

Днём адкрытых дзвярэй пачалі летні турыстычны сезон многія аграсядзібыКлапатлівы гаспадар сядзібы “Гаенскія вытокі” Сяргей Селех чакаў нямала гасцей у той дзень — і не памыліўся: з розных куткоў Лагойскага раёна яны прыехалі, ды яшчэ і з Мінска, Брэста. Сядзіба славіцца вялізнай пасекай. З задавальненнем право-дзіў гаспадар экскурсію па ёй, паказваў роўныя рады рознакаляровых вулляў, расказваў пра жыццё пчол. Пасля — частаваў гасцей блінамі і чаем з мёдам.
У аграсядзібе “Мілаградская”, што ў Гомельскай вобласці, гасцей сустракалі песняйДнём адкрытых дзвярэй пачалі летні турыстычны сезон многія аграсядзібы
Клапатлівы гаспадар сядзібы “Гаенскія вытокі” Сяргей Селех чакаў нямала гасцей у той дзень — і не памыліўся: з розных куткоў Лагойскага раёна яны прыехалі, ды яшчэ і з Мінска, Брэста. Сядзіба славіцца вялізнай пасекай. З задавальненнем право-дзіў гаспадар экскурсію па ёй, паказваў роўныя рады рознакаляровых вулляў, расказваў пра жыццё пчол. Пасля — частаваў гасцей блінамі і чаем з мёдам.
Гаспадары іншых сядзіб, якія ўдзельнічалі ў Дні адкрытых дзвярэй (па краіне такіх больш за 300), таксама прыдумвалі нешта крэатыўнае, не такое, як у суседзяў. Так, у сядзібах “Палескія традыцыі” і “На Зарэчнай вуліцы” праходзілі дэгустацыі блюд беларускай кухні. А ў шляхецкім фальварку “Марцінова гусь” гаспадары Алесь і Людміла Белыя прапаноўвалі гасцям акунуцца ў атмасферу ХІХ стагоддзя, здзейсніць некаторыя старадаўнія абрады, а таксама павучыцца рабіць традыцыйных лялек.
Арганізатар акцыі, старшыня аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, задаволена: “Гэтая падзея ўнікальная. Праект не толькі даў магчымасць аграсядзібам прарэкламаваць свае паслугі, але і паказаць, як ладзяць між сабой гаспадары сельскіх тургаспадарак, якія стасункі ў іх з мясцовымі рамеснікамі і народнымі ўмельцамі, фальклорнымі калектывамі, установамі культуры. А наведвальнікі змаглі ацаніць перавагі сельскага адпачынку і вызначыцца, ці падыходзіць ён ім”.
Дарэчы, сёння айчынны агратурызм — гэта не проста выезд на выхадныя за горад на шашлыкі. У многіх сядзібах госці адпачываюць і тыдзень, і два. Гаспадары ствараюць цікавыя праграмы, і гэта найлепш удаецца, калі працуюць турыстычныя тандэмы, альбо кластары. Яскравы прыклад узаемадзеяння ёсць у Валожынскім раёне. Там наведвальнікі могуць не толькі адпачыць у сядзібах, але і ацаніць асаблівасці нацыянальнай кухні, наведаць Налібоцкую пушчу, музеі ў Ракаве, Івянцы, Валожыне, трапіць на экскурсіі ці раённыя святы і фэсты. “Ладзячы Дзень адкрытых дзвярэй мы імкнуліся звярнуць увагу людзей на тое, як хораша, з камфортам і задавальненнем, можна адпачываць у сельскіх сядзібах, — задаволена зробленым Валерыя Кліцунова. — Ёсць спадзяванне, што яшчэ больш беларусаў сёлета адкрыюць для сябе ўсе перавагі адпачынку ў вёсцы”.
Едуць у глыбінку і тыя, хто цікавіцца народнымі рамёствамі. Так, у вёсцы Семежава Капыльскага раёна нядаўна ладзіўся конкурс па ткацтве “Млечны шлях ад рук бабулі”. Там больш за 90 майстроў разгарнулі на сваіх імправізаваных падворках калекцыі тканых вырабаў, абмяркоўваліся і перспектывы развіцця турызму.
Першы для айчынных аграсядзіб Дзень адкрытых дзвярэй — удаўся. На будучы год, магчыма, акцыя пашырыцца, стане Днём адкрытых дзвярэй беларускай вёскі, і гаспадары прымуць яшчэ больш гасцей.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter