Гасціннасць на мяжы

У міжнародных пунктах пропуску будзе створаны асобны калідор для грамадзян Беларусі і Расіі
У міжнародных пунктах пропуску будзе створаны асобны калідор для грамадзян Беларусі і Расіі.

Паводле слоў старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага, стварэнне асобнага калідора для беларусаў і расіян мэтазгоднае. Ва ўсіх краінах Еўрапейскага саюза ёсць калідоры для сваіх грамадзян. “Мы плануем дапрацаваць гэта пытанне і зрабіць асобны “зялёны” калідор у міжнародных пунктах пропуску”, — сказаў кіраўнік ведамства. У сваю чаргу камандзір Смаргонскага пагранічнага атрада Анатоль Лапо адзначыў, што пункт пропуску “Катлоўка” ўжо гатовы да ўвядзення асобнага калідора. “Неабходнасць увядзення асобнага калідора абумоўлена тым, што транспартныя сродкі грамадзян Беларусі зарэгістраваны і застрахаваны, і звесткі пра іх змешчаны ў нашу базу даных”, — праінфармаваў ён. Таму тэрмін афармлення легкавога транспарту, які рухаецца па “зялёным” калідоры, зменшыцца з існуючых 2–2,5 да 1 хвіліны.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter