Гасціннае запрашэнне

Магчыма, гэтая навіна дапаможа зрабіць правільны жыццёвы выбар некаму з маладых суайчыннікаў у замежжы. Нядаўна ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегіі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч падкрэсліў: грамадзяне ЕўрАзЭС сёлета змогуць паступаць у ВНУ Беларусі па выніках гутаркі.Міністр адзначыў: на працягу апошніх гадоў грамадзяне Беларусі і Расіі ўжо карыстаюцца роўнымі правамі пры паступленні ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. “Важным дасягненнем апошніх гадоў стала тое, што ў нашых краінах у цэлым забяспечваецца супастаўнасць зместу навучання і выхавання на ўсіх узроўнях адукацыі”, — сказаў ён. У прыватнасці, паступленне грамадзян Расіі ў ВНУ Беларусі на “бюджэт” ажыццяўляецца на роўных з беларускімі грамадзянамі ўмовах: па выніках уступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэставання.
Магчыма, гэтая навіна дапаможа зрабіць правільны жыццёвы выбар некаму з маладых суайчыннікаў у замежжы. Нядаўна ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегіі Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства адукацыі і навукі Расіі міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч падкрэсліў: грамадзяне ЕўрАзЭС сёлета змогуць паступаць у ВНУ Беларусі па выніках гутаркі.

Гарачая пара ўступных іспытаў ужо пачаласяМіністр адзначыў: на працягу апошніх гадоў грамадзяне Беларусі і Расіі ўжо карыстаюцца роўнымі правамі пры паступленні ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. “Важным дасягненнем апошніх гадоў стала тое, што ў нашых краінах у цэлым забяспечваецца супастаўнасць зместу навучання і выхавання на ўсіх узроўнях адукацыі”, — сказаў ён. У прыватнасці, паступленне грамадзян Расіі ў ВНУ Беларусі на “бюджэт” ажыццяўляецца на роўных з беларускімі грамадзянамі ўмовах: па выніках уступных іспытаў у форме цэнтралізаванага тэставання.
Акрамя таго, у 2012 годзе ў Беларусі было прынята рашэнне: грамадзянам Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана прадаставіць магчымасць паступлення ў беларускія ВНУ на ўмовах, прадугледжаных для замежных грамадзян, гэта значыць па выніках гутаркі (з аплатай за навучанне для замежных грама-дзян). Гэтыя ўмовы дзейнічаюць і сёлета. У большасці расійскіх ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прыём грамадзян Беларусі для навучання на платнай аснове таксама ідзе па выніках гутаркі, прытым тэрміны падачы дакументаў фактычна не абмежаваны, а навучанне пачынаецца па меры камплектавання груп.
Не абышлі ўвагай удзельнікі калегіі і пытанне аб узаемапрызнанні вынікаў адзінага дзяржэкзамену ў Расіі і цэнтралізаванага тэставання ў Беларусі. “Безумоўна, прапановы, якія маюцца па стварэнні прававога механізма ў мэтах узаемнага прызнання вынікаў АДЭ і ЦТ, заслугоўваюць увагі, але пры гэтым патрабуюць больш дэталёвай прапрацоўкі на ўзроўні экспертаў”, — лічыць Сяргей Маскевіч.
На пасяджэнні адзначалася, што ў Беларусі і Расіі рэалізуюцца праекты, скіраваныя на пашырэнне выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адукацыйным працэсе, право-дзяцца мерапрыемствы па абнаўленні матэрыяльнай базы вучэбных кабінетаў. Паслядоўна вядзецца супрацоўніцтва ў сферы павышэння кваліфікацыі, перападрыхтоўкі настаўнікаў дзвюх краін, па выпрацоўцы новых методык навучання. Педагогі актыўна супрацоўнічаюць у распрацоўцы падручнікаў і навукова-метадычных комплексаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Як адзначылі ўдзельнікі калегіі, важную ролю ў арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй адыгрываюць Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, філіялы Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі, статыстыкі і інфарматыкі. Напрыклад, летась толькі Беларуска-Расійскім ўніверсітэтам падрыхтавана больш за 700 спецыялістаў, у тым ліку звыш 90 з іх вучыліся за кошт бюджэтных сродкаў Расіі. Была закранута тэма аб наданні Беларуска-Расійскаму ўніверсітэту статуса дзяржаўнага, гаварылі і пра канцэпцыю яго развіцця на бліжэйшыя гады.

Іван Ждановіч

На здымку:
Гарачая пара ўступных іспытаў ужо пачалася
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter