Выстава палотнаў Аляксея Кузьміча адкрываецца сёння ў Даўгаўпілсе

Гастролі беларускіх мадоннаў

Фота БЕЛТА

Беларускім мастаком створана за жыццё больш за тысячу карцін з вобразам Мадонны. Гэта абсалютны рэкорд у сусветным мастацтве, які зрабіў нашага земляка вядомым далёка за межамі Беларусі. Яго імя ўнесена ў кнігу рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі “Дзіва”. Пра яго творчасць зняты фільмы, выдадзены кнігі і каталогі, а на яго малой радзіме ў вёсцы Мохра на Палессі з 2014 года працуе музей, што носіць імя мастака.

На жаль, ужо чатыры гады, як Аляксей Кузьміч не з намі. Аднак яго Мадонны працягваюць жыць і радаваць аматараў мастацтва і жаночай прыгажосці па ўсім свеце. Праект “Храм Мадонны” пабываў ужо ў Берліне, Парыжы, Таліне, іншых еўрапейскіх гарадах. А сёння экспазіцыя адкрываецца ў Арт-цэнтры імя Марка Роткі ў латвійскім Даўгаўпілсе, дзе ў свой час выстаўляліся творы Марка Шагала, Эдварда Мунка, Мікалая і Святаслава Рэрыхаў і, вядома, Марка Роткі.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter