Гаспадыня яснапалянскіх кавуноў

Больш за сто кавуноў, кожны па восем­-дзевяць кілаграм, выгадавала на сваім прысядзібным участку пенсіянерка Тамара Зарубская з Клімавіцкага раёнаПастаянную прапіску ў агародзе жыхаркі вёскі Ясная Паляна гэтая смачная ягада атрымала з пяць гадоў таму. Заўважым, Клімавіччына — гэта паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці, не самы цёплы рэгіён краіны, але кавунам, відаць, камфоротна і ў нашым клімаце. Экзотамі з задавальненне частуюцца родныя і сябры Тамары Андрэеўны.
Тамара Зарубская і яе кавуны
Больш за сто кавуноў, кожны па восем­-дзевяць кілаграм, выгадавала на сваім прысядзібным участку пенсіянерка Тамара Зарубская з Клімавіцкага раёна
Пастаянную прапіску ў агародзе жыхаркі вёскі Ясная Паляна гэтая смачная ягада атрымала з пяць гадоў таму. Заўважым, Клімавіччына — гэта паўднёвы ўсход Магілёўскай вобласці, не самы цёплы рэгіён краіны, але кавунам, відаць, камфоротна і ў нашым клімаце. Экзотамі з задавальненне частуюцца родныя і сябры Тамары Андрэеўны. “Вырошчваць кавуны мне дапамагае дачка Святлана, — распавядае Тамара Зарубская. — Выпісвае насенне па пошце. Вясной купілі гібрыдныя гатункі, насенне цудоўна ўзышло, атрымалі добры ўраджай. Першы кавун паспрабавалі 11 жніўня. Ён паспеў вельмі дарэчы: у гэты дзень якраз у госці прыехала мая сястра Раіса з Казахстана, якую не бачыла доўгі час. Я частавала яе рынкавых кавуном і сваім, то сястрыца аддала перавагу майму”.
Да канца жніўня ў сям’і Зарубскіх кавунамі наеліся ўдосталь. Скарынкі ад іх, дарэчы, таксама не выкідваюць — яны ідуць на корм карове. Руплівая гаспадыня нарыхтоўвае далікатэс і на зіму.
Ясная Паляна — малая радзіма Тамары Зарубскай. У вёсачку, дзе цяпер жыве ўсяго два чалавекі, яна пераехала з райцэнтра пасля выхаду на пенсію. Доўгі час Тамара Андрэеўна працавала ў друкарні, выгадавала траіх дзяцей. Цяпер дапамагае выхоўваць траіх унукаў. У Яснай Паляне працавітая жанчына змагла ўвасобіць у жыццё даўнюю мару: займацца пчалярствам і агародам. Трымае і свойскую жывёлу. “Я вельмі люблю гэты ціхі і родны куток на зямлі, — прызналася яна. — Ясную Паляну ніколі не прамяняю на горад. Сумаваць тут проста няма калі. Чыстае паветра, прыроды прыгажосць, знаёмыя з дзяцінства мясціны, працатэрапія — усё разам нібы жыватворная крыніца напаўняе мяне жыццёвай сілай”.

Пятро Лодкін
На здымку:
Тамара Зарубская і яе кавуны
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter