Гаспадыня музея на Траецкім

Лідзія Макарэвіч і яе калегі не проста збіраюць экспанаты і афармляюць выставы, але і актыўна працуюць на грамадскі інтарэсУ даведніках у Мінску значацца шэсць літаратурных музеяў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, а таксама Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Апошні — наймаладзейшы, летась яму споўнілася 25 гадоў. У доме па вуліцы Максіма Багдановіча, 13, на Траецкім прадмесці, на ўрачыстасць тады сабралася культурная, найперш літаратурная, эліта сталіцы. Натхнёна, артыстычна вяла вечарыну дырэктар музея Лідзія Макарэвіч. Давала слова пісьменнікам, прадстаўнікам Міністэрства культуры, духавенства, Беларускага фонду культуры. Прыгадаю, якраз на яго пасяджэнні было летась вынесена рашэнне ўвесці ва ўжытак ганаровае найменне “Гаспадыня-беларусачка”. Абвяшчала вядучая і мастацкія нумары. Вечарына доўжылася амаль тры гадзіны, і ніхто не выглядаў стомленым. У заключэнне вечара задаволеныя ім гаспадары і госці ўспомнілі пра рашэнне сходу Беларускага фонду культуры і, слушна палічыўшы сябе калектывам, пашыраным пасяджэннем музейнай рады, рашылі адной з першых надаць ганаровае найменне “Гаспадыня-беларусачка” Лідзіі Вітальеўне. Галасаванне прайшло адзінагалосна.
Лідзія Макарэвіч і яе калегі не проста збіраюць экспанаты і афармляюць выставы, але і актыўна працуюць на грамадскі інтарэс

Лідзія Макарэвіч У даведніках у Мінску значацца шэсць літаратурных музеяў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Петруся Броўкі, а таксама Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Апошні — наймаладзейшы, летась яму споўнілася 25 гадоў. У доме па вуліцы Максіма Багдановіча, 13, на Траецкім прадмесці, на ўрачыстасць тады сабралася культурная, найперш літаратурная, эліта сталіцы. Натхнёна, артыстычна вяла вечарыну дырэктар музея Лідзія Макарэвіч. Давала слова пісьменнікам, прадстаўнікам Міністэрства культуры, духавенства, Беларускага фонду культуры. Прыгадаю, якраз на яго пасяджэнні было летась вынесена рашэнне ўвесці ва ўжытак ганаровае найменне “Гаспадыня-беларусачка”. Абвяшчала вядучая і мастацкія нумары. Вечарына доўжылася амаль тры гадзіны, і ніхто не выглядаў стомленым. У заключэнне вечара задаволеныя ім гаспадары і госці ўспомнілі пра рашэнне сходу Беларускага фонду культуры і, слушна палічыўшы сябе калектывам, пашыраным пасяджэннем музейнай рады, рашылі адной з першых надаць ганаровае найменне “Гаспадыня-беларусачка” Лідзіі Вітальеўне. Галасаванне прайшло адзінагалосна.
Чытачы “Голасу Радзімы”, напэўна ж, памятаюць, што гэта за конкурс такі: асноўныя прынцыпы надання ганаровага наймення выкладзены ў нумары ад 7 лютага. Паводле іх кожную ўганараваную асобу належыць прадставіць чытачам нашага выдання ці іншых СМІ. Такім чынам, з Лідзіяй Макарэвіч мы гутарым пра галоўную справу яе жыцця.

— Лідзія Вітальеўна, колькі ў музеі назбіралася экспанатаў?
— Больш за 50 тысяч, калі лічыць асноўны і дапаможны фонды.

Фрагмент выставы “Ходзіць сон ля вакон” у Музеі літаратуры— Ледзь не кожны тыдзень прысылаюць мне запрашэнні на розныя імпрэзы ў Музей літаратуры. Ці чытаю ў друку: у вас адчыняецца новая юбілейная ці тэматычная выстава, праводзіцца вечарына, прэзентацыя кнігі, адзначаецца нейкае свята...
— Мы сапраўды актыўна працуем, што называецца, на грамадскі інтарэс. Штогодна ў музеі праводзіцца да 16 зменных выстаў, ладзіцца каля 30 вечароў — па два-тры ў месяц. Варта яшчэ згадаць, што ў музея ёсць некалькі філіялаў, сярод іх і Дом-музей у Завоссі на Навагрудчыне, дзе, перамагла ў асяродку даследчыкаў даўніны такая думка, нарадзіўся Адам Міцкевіч. Былі раней філіялы і ў іншых месцах, якія мы, абсталяваўшы, перадалі для зручнасці мясцовым музеям: скажам, у Меншай Багацькаўцы на Мсціслаўшчыне, дзе 120 гадоў таму прыйшоў на свет Максім Гарэцкі, у Гарадку, Плябані… Цяпер у якасці чацвёртага нашага філіяла ствараецца музей Васіля Быкава ў Ждановічах, дзе была яго дача. Неўзабаве будзе адкрыццё.

— Наколькі я ведаю, вы кіруеце музеем дзесяць гадоў. А дзе раней працавалі?
— Тут жа, але навуковым супрацоўнікам, а да таго і ў іншых музеях. У гэтай справе я даўно.

— А якая ваша “ціхая” мара?
— Хутчэй завяршыць стварэнне асноўнай экспазіцыі — як тое зроблена ў музеях, старэйшых за наш.

— З калегамі з іншых музеяў сябруеце?
— Безумоўна! Вось і сёння ў нас госцяць супрацоўнікі Пушкінскага музея ў Міхайлаўскім. Даюць для супрацоўнікаў розных мінскіх музеяў майстар-класы па музейнай педагогіцы. Цяпер экскурсіі, асабліва са школьнікамі, павінны быць інтэрактыўнымі.

— І чаму пушкіністы выбралі вас, а не, скажам, купалаўцаў ці коласаўцаў?
— Бо мы, як музей агульнага тыпу, аказваем іншым метадычную і метадалагічную дапамогу.

— Пры выбары “гаспадынь-беларусачак” бяруцца да ўвагі іх грамадская актыўнасць, гаспадарлівасць, працавітасць, прывабнасць. Скажыце, ці ёсць у вашай сям’і дачны ўчастак?
— Лецішча маем, і не ў прыгарадзе, а ў ста кіламетрах ад Мінска, у Лагойскім раёне. Наш сад пачаў пладаносіць, гародніну на зіму таксама часткова там нарыхтоўваем… Ой, а ці не жартуеце вы з гэтай намінацый, Адам Іосіфавіч? Я неяк не ўспрымаю тое галасаванне ўсур’ёз…

— Добрыя жартачкі: галасавалі такія аўтарытэтныя асобы! А чаму вас выбралі? Дык заслужылі! Чаго хаваць, пасадзейнічаў тут юбілей музея: усе пабачылі, як прыгожа і грунтоўна вы з калектывам працуеце.
…Пасля нашай размовы мне падумалася, што да пералічаных вышэй асабістых рысаў спадарыні Лідзіі як “Гаспадыні-беларусачкі” варта дадаць і сціпласць…

Гутарку вёў Адам Мальдзіс.

P.S. Наколькі мне вядома, ранейшы артыкул аб найменні “Гаспадыня-беларусачка” ўжо выклікаў цікавасць сярод дыяспары, а таксама ў абласцях Беларусі. На чарзе ў “Голасе Радзімы” — яшчэ тры аналагічныя матэрыялы. Апрача таго, спадзяюся, публікацыі пра гаспадынь-беларусачак з’явяцца ў іншых СМІ. Дасылайце публікацыі ў Інстытут культуры Беларусі. Матэрыялы будзе разглядаць журы, сустаршыні якога ад Беларускага фонду культуры — Уладзімір Гілеп, ад Інстытута культуры Беларусі — Іван Крук. Па выніках разгляду будуць падрыхтаваны і адпаведныя дакументальныя пасведчанні. Магчыма, яны будуць уручацца пад час Шостага з’езду беларусаў свету, які, мяркуецца, пройдзе ў ліпені.

На здымках:
Лідзія Макарэвіч
Фрагмент выставы “Ходзіць сон ля вакон” у Музеі літаратуры
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter