Гаспадар на час

У Гродне да канца снежня ў мікрараёне Паўднёвы-5 здадуць у эксплуатацыю два новыя арэндныя дамы.
У Гродне да канца снежня ў мікрараёне Паўднёвы-5 здадуць у эксплуатацыю два новыя арэндныя дамы.

— Адно-, двух- ці трохпакаёвыя кватэры змогуць атрымаць 176 сем’яў, — паведаміў начальнік УКБ Гродзенскага гарвыканкама Анатоль Урублеўскі. — Кошт iх арэнды ў месяц — ад 570 тысяч рублёў і вышэй. Правілы найму такога жылля даволі простыя, а ўся патрэбная інфармацыя размяшчаецца на афіцыйным сайце гарвыканкама. Тут жа значыцца тэрмін, на працягу якога грамадзяне могуць падаць заяву. Як правіла, ён складае не менш як 15 дзён.

Памер арэнднай платы за жыллё штомесяц разлічваецца згодна з дзяржрасцэнкамі, а менавіта наступным чынам: 0,2 базавай велічыні памнажаецца на плошчу памяшкання і спецыяльны каэфіцыент, устаноўлены для той ці іншай мясцовасці. Дагавор найму заключаецца на пяць гадоў. Пасля ён можа быць падоўжаны.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter