Гарласты камандзір.

Вясковым жыхарам летам не да адпачынку — працуюць з раніцы да прыцемкаў. Вось якую цікавую гісторыю расказала мне мая сястра, якая жыве ў вёсцы.
Аднойчы яна дапазна палола градкі, ні на што не звяртаючы ўвагі. Раптам ззаду пачула голас пеўня па клічцы Пеця. Ён стаяў і кукарэкаў, а потым пабег і стаў зваць яе такім жа голасам, як заўсёды кліча курэй. Яна скеміла, што гэта сваеасаблівая каманда: хопіць працаваць — настаў час адпачываць!
Певень ішоў першым, важна падняўшы галаву, а сястра ішла за ім і ўсміхалася. Каму скажаш — не павераць! Дарэчы, сваё курынае племя Пеця ўжо загнаў у куратнік. 
Назаўтра ўвечары я вырашыла зноў пайсці на градкі. Рэакцыя майго апекуна паўтарылася — праз нейкі час Пеця прыйшоў зваць мяне на адпачынак. Ну як яго не паслухаеш — гаспадар!..

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter