Гарбузы на поўню сеюць

У апошнія дні сакавіка гаспадыні правяраюць насенне гарбузоў і падрыхтоўваюць яго да сяўбы.Гарбузы заўсёды былі культурай, абавязковай на стале, і лічыліся надзейнымі і непатрабавальнымі. Гарбузамі кармілі хатнюю жывёлу, з іх варылі смачныя духмяныя кашы, у працяглыя зімовыя вечары ласаваліся семкамі.

* Навукоўцы, калі даследавалі зярнятка гарбуза і зярнятка сланечніка, заўважылі, што ні ў адной расліне болей няма такога складу вітамінаў, амінакіслотаў і іншых рэчываў, неабходных арганізму чалавека.
* 100 грамаў сырых палузаных гарбузікаў, з’едзеных на пусты страўнік тры дні запар, цудоўна дапамагаюць дзецям пазбавіцца ад глістоў.
* Гарбузы таксама выкарыстоўвалі пры захворваннях печані і нырак, а таксама пры падагры.
* Каб вырасціць добры ўраджай гарбузоў, кожная гаспадыня ведала, што “гарбузы садзяць, калі поўня, каб былі поўныя”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter