Гараджан становіцца болей

У Беларусі ўжо 14 гарадоў, дзе колькасць жыхароў перавышае 100 тысяч чалавек.
У Беларусі ўжо 14 гарадоў, дзе колькасць жыхароў перавышае 100 тысяч чалавек.

Як паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу, у Мінску на 1 студзеня налічвалася 1 814 800 жыхароў. На другім месцы — Гомель (484500), на трэцім — Магілёў (370600). Далей у пераліку ідуць іншыя абласныя цэнтры: Віцебск (346200), Гродна (325800) і Брэст (314800).

У Бабруйску на 1 студзеня бягучага года пражывалі 218400 чалавек, у Баранавічах — 168300, у Барысаве — 149800, у Пінску — 130400, у Оршы — 122600, у Мазыры — 111900, у Салігорску — 101100, у Наваполацку — 100600 чалавек.

Трохі “недацягнулі” да 100-тысячнікаў гарады Маладзечна і Ліда: на 1 студзеня ў іх налічалася адпаведна 98400 і 95700 жыхароў.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter