Гарачы сезон адкрыты

Лясгасы падгатовяць да пажаранебяспечнага сезона датэрмінова

Лясгасы будуць гатовыя да пажаранебяспечнага сезона раней тэрміну. Прычынай таму той факт, што ў паўднёвых рэгіёнах рэспублікі з-за незаконнага выпальвання сухой расліннасці паўстала ўжо пагроза лясных пажараў.

Як расказалі ў прэс-службе Мінлясгаса, будзе праверана работа пажарнай тэхнікі, сродкаў сувязі, камер відэаназірання, якія выкарыстоўваюцца для выяўлення лясных пажараў, камплектацыя пажарна-хімічных станцый і пунктаў супрацьпажарнага інвентара.

Таксама Міністэрства лясной гаспадаркі заклікала грамадзян выконваць правілы пажарнай бяспекі ў лясах і на тэрыторыях, якія прымыкаюць да ляснога фонду. Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама ржышча і пожневых рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў на зямельных участках абыдуцца ў суму ад 10 да 40 базавых велічынь. Штраф за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах складзе да 12 базавых велічынь.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter