Вентилятор зажигает: главный конструктор «Белкоммунмаш» рассказал, почему горят минские электробусы

Гарачы маршрут

У мінулы чацвер на дыспетчарскай станцыі «Дружная» загарэўся электробус, які рухаўся па маршруце № 43. Кіроўца здолеў патушыць пажар, ніхто не пацярпеў.

Паведамленне аб загаранні паступіла ў дыспетчарскую службу МНС у 9.13 раніцы.
Гэта ўжо не першы інцыдэнт з загараннем аўтаномнага электрычнага транспарту. 14 верасня адкрытым полымем гарэла абсталяванне на даху электробуса на вуліцы Ваўпшасава, які курсіраваў па маршруце № 59, ад Сярова да Даўгабродскай. Падчас узгарання пасажыраў у салоне не было. Кіроўца вызваў ратавальнікаў, якія літаральна за 5 хвілін патушылі пажар.

Каб высветліць, чаму ж гараць электробусы, карэспандэнт «Р» звярнулася да супрацоўнікаў завода «Белкамунмаш», дзе іх вырабляюць. 

— Прычынай узгарання стала іскра, узнікшая пры сутыкненні пантографа с паласой зараднай станцыі і трапіўшая на ахоўны пластыкавы кажух дахавага вентылятара, які ачышчае паветра ў салоне. Кажух прызначаны для герметызацыі і аховы ад ападкаў. Зрэшты, у апошнім выпадку пра пажар гаварыць не варта – там проста пачала плавіцца гэта крышка, — тлумачыць Алег Быцко, дырэктар НТПЦ «Белкамунмаш», галоўны канструктар. — Яна павінна быць выраблена з матэрыялаў, якія не падтрымліваюць гарэнне, але па няясных для нас прычынах аказалася інакш. Вентылятары для нас паставіла галандская фірма. Мы выклікалі яе спецыялістаў, якія павінны прыбыць літаральна сёння. Будзем разбірацца ў прычынах здарэння. Між іншым, у Заходняй Еўропе патрабаванні пажарнай бяспекі яшчэ больш жорсткія, чым у нас, таму тым больш незразумела, як у складзе матэрыялу, з якога зроблена крышка, маглі аказацца гаручыя кампаненты.

Прычынай узгарання электробуса ў верасні на Ваўпшасава таксама паслужыў вентылятар, толькі там крыніца агню была іншай.  

Зараз у мэтах бяспекі вентылятары ў салонах усіх электробусаў адключаны. На камфорце пасажыраў гэта не скажацца з-за халоднага надвор’я. Усе вентылятары абавязкова будуць заменены. Калі галандскі пастаўшчык зрабіць гэта адмовіцца, «Белкамунмаш» знойдзе іншага. Зараз усе бескантактныя электрычныя машыны, што ездзяць па вуліцах Мінска і Гродна, знаходзяцца ў спраўным стане. Электробус, у якім расплавіўся кажух вентылятара, пасля замены пашкоджанай дэталі таксама працуе на лініі.

nevmer@mail.ru
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter