Ганаровыя кантралёры

Афiцыйна такога арыгi­нальнага праекта не распрацавана...

Афiцыйна такога арыгi­нальнага праекта не распрацавана. Але калi ўдасца да 20 снежня здаць першую чаргу грандыёзнай рэканструкцыi Смаленскага калгаснага рынку Вiцебскага аблспажыўсаюза, то i сапраўды не сорамна будзе запрасiць на навагодняе наваселле ўсенародна любiмых казачных персанажаў.

Генпадрадчыкам па рэканструк­цыi адказнага аб’екта з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Вiцебскгандальбуд». Структура салiдная, якраз да Новага года абяцаюць «цэх пад адкрытым небам» зрабiць пад на­дзейным дахам. Замест ранейшых няўтульных i халодных «будак» для прадпрымаль­нiкаў i прадаўцоў з’явяц­ца 320 камфортных гандлёвых павiльёнаў.

Вядома, што работы наперадзе яшчэ непачаты край. Аб’ект рэ­канструкцыi нават па суме iнвес­тыцый салiдны i складае 9,5 мiльярда рублёў крэдытных рэсурсаў. I гэта не толькi прыгожы i надзейны дах, але i ўся складаная сучасная iнфраструк­тура. Працягваецца мантаж i ад­дзелка вытворчых месцаў, завяршаецца пракладка iнжынерных сетак, пакрыццё тратуарнай плiткай усёй рынкавай плошчы. Немалаважна, што аса­бiста старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр Косiнец трымае на кантролi рэканструкцыю гандлёвага аб’екта спажыўкаапе­рацыi. Па яго даручэннi распрацоўваецца комплексны бiзнес-план раз­вiцця Смаленскага калгаснага рынку з праекцыяй добраўпарадкавання размешчаных побач тэрыторый. Не выключана, што ў недалёкай перспектыве рынак можа стаць часткай агульнага гiганцкага комплексу «Славянскi базар у Вiцебску». А гэта, пагадзiцеся, ужо зусiм iншы статус. Па сутнасцi, мiжнародны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter