Галоўныя вясельныя чыны

У структуры вясельнай урачыстасці роля шафера і шаферкі была найбольш прыкметнай у момант выкупу нявесты. У гэтым рытуале адбілася тая эпоха ў развіцці грамадства, калі існавала “ўмыканне нявесты” ці авалодванне ёю сілай з дапамогай самых блізкіх сяброў — дружыны маладога. Такое рэха мінулага яшчэ і сёння можна ўбачыць на пачатковым этапе развіцця вяселля: шлях дружыне жаніха перакрываюць сталамі, а раней — бярвеннем, часткай плота і г.д., жадаючы спыніць яго рух і патрабуючы выкуп. На Беларусі гэты абрад зваўся “выкуп стала” ці “лоўля зайца”. Дружкам жаніха неабходна было павітацца з радзінай і сябрамі нявесты, “прызначыць” цану, а дружкі нявесты не саступалі “тавар” адразу, а пачыналі гарэзліва “гандлявацца”. Пры гэтым спявалі песні, гучалі жарты ў бок маладога і яго дружыны, адбываліся рытуальныя дзеянні:

(Працяг. Пачатак у № 217.)

“Верабей, дружко,
верабей,
Па суметніку паскакаў,
Нагой шэлег выкапаў,
Сваю дзеўку выкупляў”.
Немалаважную ролю выконвалі дружкі і на працягу ўсяго вяселля. У некаторых рэгіёнах менавіта старшаму шаферу было даручана кіраваць вяселлем. Ад яго ўмення размаўляць, жартаваць, ад яго ведання абрадаў і рытуалаў залежала тое, наколькі ўдала пройдзе вяселле.
Вельмі негатыўным было стаўленне да тых дружак, якія, выпіўшы зашмат за вясельным сталом, забываліся на свае абавязкі:
“Звязалі дружка, звязалі!
 А дзе ж  яго паймалі?
 Запіўся дружко, запіўся!
І на дружыну забыўся!”
(Заканчэнне будзе.)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter