Галоўнае ў жыцці — сям’я

Фрунзенскі раён Мінска выбраў самых абаяльных і прывабных

Самых абаяльных і прывабных выбралі ў Фрунзенскім раёне Мінска.

Гэты конкурс арганізавалі члены раённага аб’яднання «Асацыяцыя шматдзетных бацькоў Мінска» па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Кубраковай. Пяць мам са шматдзетных сем’яў спаборнічалі за званне «Самая фотагенічная», «Лепшая гаспадыня», «Самая творчая». Канкурсанткі спявалі, танцавалі, чыталі вершы, гатавалi розныя стравы. Іх падтрымлівалі апладысментамі дзеці і другiя палавiнкi.

У выніку суддзі не змаглі вызначыцца і прысудзілі перамогу ўсім удзельніцам. Акрамя станоўчых эмоцый за свае старанні жанчыны атрымалі падарункі ад Асацыяцыі шматдзетных сем’яў, аб’яднання «Белая Русь» і спонсараў.

Мерапрыемства настолькі спадабалася мамам і арганізатарам, што было прынята рашэнне праводзіць конкурс «Самая абаяльная і прывабная» штогод.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter