Гісторыя ў фотаздымках

Пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Гісторыя вачыма дамашняга фатографа” сярод школ Беларусі стала вучаніца восьмага класа гімназіі горада Пружаны Таццяна Замковіч. Яна ўдастоена дыплома за сваю працу “След, які пакінула вайна ў гісторыі маёй сям’і”. Куратарам у маладой канкурсанткі была яе настаўніца Тамара Ляўчук.

Арганізавала конкурс, на які было прадстаўлена каля 250 работ вучняў з розных рэгіёнаў краіны, грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” пры ўдзеле Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны. Мэта конкурсу — раскрыццё тэмы павагі да малой ра-дзімы праз сямейнае фота.

Заўважым, што масавы конкурс “Гісторыя ввачыма дамашняга фатографа” абуджае шырокую цікавасць моладзі да таго, што адбывалася і адбываецца навокал, а таксама жаданне “спыніць імгненне”, самому стаць адным з летапісцаў гісторыі роднай краіны.

Іван Мірскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter