Гістарычнае падарожжа... у нашы дні. Карэспандэнт “НГ” разам з пераможцамі нашай віктарыны пабывала ў музейным комплексе “Дудудкі”, пакаштавала цёплага хлеба з печы і выкавала падкову на шчасце.

Усяго сорак кіламетраў ад сучаснага ўрбанізаванага Мінска — і ты ў беларускай правінцыі ХІХ стагоддзя. Дакладней, у музеі старажытных народных промыслаў і тэхналогій “Дудудкі”. Тут няма застылых экспанатаў, цесных памяшканняў і шыльдачак “рукамі не чапаць”. У музеі не толькі не забараняецца чапаць экспанаты, але нават прапаноўваецца стварыць іх самому! Акунуцца ў гісторыю, спасцігнуць таямніцы народных звычак і промыслаў пашчасціла і нашым чытачам, пераможцам віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Юліі і Фёдару Ермаковым. Менавіта такі падарунак падрыхтаваў для Юлі і яе брата наш афіцыйны спонсар тураператар “Виаполь”.

Усяго сорак кіламетраў ад сучаснага ўрбанізаванага Мінска — і ты ў беларускай правінцыі ХІХ стагоддзя. Дакладней, у музеі старажытных народных промыслаў і тэхналогій “Дудудкі”. Тут няма застылых экспанатаў, цесных памяшканняў і шыльдачак “рукамі не чапаць”. У музеі не толькі не забараняецца чапаць экспанаты, але нават прапаноўваецца стварыць іх самому! Акунуцца ў гісторыю, спасцігнуць таямніцы народных звычак і промыслаў пашчасціла і нашым чытачам, пераможцам віктарыны “Адкрыем невядомую Беларусь” Юліі і Фёдару Ермаковым. Менавіта такі падарунак падрыхтаваў для Юлі і яе брата наш афіцыйны спонсар тураператар “Виаполь”.

У “Дудудкі” — у самы раз

Юля Ермакова, студэнтка з Лёзна, “адкрывала” з намі невядомую Беларусь на працягу некалькіх тыдняў. Не прапусціла ні аднаго тура і справядліва трапіла ў тройку пераможцаў.
Хоць вучыцца Юля ў Віцебскім медыцынскім універсітэце, а Федзя ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, гэта не перашкаджае маладым людзям цікавіцца сваёй гісторыяй і падарожнічаць па краіне. Шмат дзе пабывалі брат з сястрой. А вось у Дудудкі з’ездзіць неяк не давялося. Падарунак “Народнай газеты” і тураператара “Виаполь” прыйшоўся якраз да месца.

На сямі вятрах

Па дарозе ў Дудудкі экскурсавод  захапляльна расказвае пра гісторыю шляхецкага фальварка роду Ельскіх, які размяшчаўся тут у XIX стагоддзі. Былі тут уласныя пякарня, кузня, сыраварня, млын, канюшня. Штомесяц у маладзік праводзіліся кірмашы, дзе гандлявалі  сельскагаспадарчымі прадуктамі і вырабамі народных промыслаў.
Нешта падобнае вырашылі стварыць і новыя гаспадары гэтых мясцін — супрацоўнікі выдавецтва “Полифакт”, адкрыўшы тут у 1994 годзе музей.
Наводшыбе імправізаванага фальварка ХІХ стагоддзя на ўзгорку сярод поля стаіць  вялізны млын — “на сямі вятрах”, як кажуць. Дарэчы, што гэта значыць, мы з Юляй і Федзем добра зразумелі, калі выйшлі з аўтобуса. Вецер абдуваў нас з усіх бакоў, падымаючы  каўняры і капюшоны. 
Недалёка ад млына — хата завозніка. Раней у такіх будынках прыпыняліся тыя, хто прывозіў памалоць зерне. Тут і печ, і лавы, і гасцінныя гаспадыні, якія частуюць наведвальнікаў салам з цыбуляй і квашанай капустай.

Які пан без бровара?

Пры ўваходзе на галоўную сядзібу — рублены міні-комплекс з майстэрнямі салома-
пляцення і ткацтва, гандлёвымі радамі і сувенірнай лаўкай. Ля прылаўкаў бегаюць дзеці са свістулькамі. Чуваць, як бразгаюць званочкамі коні ў стайні. На плошчы танцуюць пад музыку маладыя турысты. Хоць Дудудкі і адноўлены комплекс, жыццё, здаецца, тут ніколі не прыпынялася.
Асабліва шматлюдна каля пякарні, дзе частуюць хлебам з сырам. Цікавая адна з назваў  сыра — “Нябожчык”! Аказваецца, яго закопвалі ў зямлю, каб “саспеў”.
На ўскрайку комплексу знаходзіцца кузня, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі каваля. А на другім краі фальварка — улюбёнае месца  гасцей Дудудак, дзе вараць... самагон. Уявіць шляхецкі двор без бровара раней было проста немагчыма. Пакаштаваць дзіўнага напою гасцям прапаноўваюць са спецыяльнай шляхецкай закускай — кавалачкам хлеба з мёдам і агурком.

У падарожжа — з “Народнай”

Нашым чытачам Юлі і Фе-дзю Ермаковым пашчасціла яшчэ і таму, што падарожжа ў Дудудкі прыпала якраз на провады Масленіцы. Не абышлося ў гэты дзень без танцаў, кідання сякер і ботаў, бітвы на мячах і спальвання чучала.  Як прызналіся Юля і Федзя, гэты дзень запомніцца ім надоўга.
А вы, паважаныя чытачы, хочаце адчуць штосьці падобнае? Заставайцеся з “Народнай газетай” і нашым праектам “Сем цудаў Беларусі”. Наперадзе чакае яшчэ шмат прыемных вандровак і — сюрпрызаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter