Французскія кінапрэм’еры

У Віцебску прайшоў Тыдзень французскага кіно
У Віцебску прайшоў Тыдзень французскага кіно.

У горадзе на Дзвіне такое мерапрыемства адбылося ўпершыню. На працягу тыдня віцебскія гледачы ўбачылі сем разнастайных па жанру кінастужак французскіх рэжысёраў: гісторыі кахання, меладрамы і іншыя. Прычым прадстаўлены былі навінкі кіно: “Сёстры ў сварцы”, “Мары-Джо і два яе каханні”, “Здрадніцтва”, “Змяя ў кулаку”, “Сланы бываюць няверныя”, “Я тут не для таго, каб мяне кахалі”. А 27 мая быў паказаны фільм без перакладу — спецыяльна для людзей, якія вывучаюць французскую мову.

Таццяна Екамасава, дырэктар віцебскага кінатэатра “Мір”, адзначыла, што мэта правядзення Тыдня французскага кіно — умацаваць сяброўскія сувязі паміж краінамі.

Ганна Юкіна
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter