Франіны лялькі

НАПЭЎНА, многія бачылі альбо чулі пра васковыя фігуры з бледнымі застылымі тварамі, ад сустрэчы з якімі неяк прыкра становіцца на душы. Зусім іншыя пачуцці выклікаюць постаці, якія стварае Франя Іванаўна СУШЫНСКАЯ з вёскі Брыялёва Бярэзінскага раёна.

«БН» продолжает конкурс на лучшее дизайнерское оформление усадьбы.

НАПЭЎНА, многія бачылі альбо чулі пра васковыя фігуры з бледнымі застылымі тварамі, ад сустрэчы з якімі неяк прыкра становіцца на душы. Зусім іншыя пачуцці выклікаюць постаці, якія стварае Франя Іванаўна СУШЫНСКАЯ з вёскі Брыялёва Бярэзінскага раёна.

 

Нельга не ўсміхнуцца мараку Балтыйскага флоту, які абдымае сваю, адразу відаць — шчаслівую, марачку. Хочацца павітацца з Бураціна ці пагаманіць з Чырвонай Шапачкай, зазірнуць у яе кошык: што там, пад бялюткай хусцінкай? І сфатаграфавацца адразу з усімі казачнымі героямі. Многія так і робяць, калі гэтыя лялькі Франя Іванаўна прывозіць на шматлікія святкаванні ў горад Беразіно.

Гэта яе работы выклікаюць здзіўленне ва ўсіх, хто затрымліваецца на Бярэзінскай заправачнай станцыі. Гэта яе шукалі работнікі Барысаўскай і Крупскай аўтазаправак, каб і для іх яна зрабіла такое ж казачнае хараство.

— Я майстравала лялькі з дзяцінства, — гаворыць жанчына. — Нараблю і панастаўляю паўсюль, каб... кабаны сенакос не рылі. А яны і людзям спадабаліся.

Здаецца, у вясковай хаце Франі Іванаўны заўсёды свята. І блакітная ялінка тут, ля ганку, расце. Яна стаіць упрыгожанай круглы год.

Елена ГРОМОВА

НА ЗДЫМКАХ: Франя Іванаўна СУШЫНСКАЯ; Бураціна і Чырвоная Шапачка сустракаюць гасцей; марак Балтыйскага флоту са шчаслівай жонкай.

 «БН» продолжает конкурс на лучшее дизайнерское оформление усадьбы

Принять участие могут все желающие, прислав до 31 января 2013 года в редакцию (220013, г. Минск, ул. Б. Хмельницкого, 10-а, спецвыпуск «Усадьба»; e-mail: info@belniva.by) письмо с фотографиями и описанием своих или соседских дизайнерских находок.

Соучредителями и организаторами конкурса выступают: ведущее предприятие Беларуси по деревянному зодчеству и домостроению ООО «ЭКОХОУМ»; известный в нашей стране производитель оригинальных ваз, цветочниц и понтонных пирсов ОАО «ИНВЕТ»; редакция газеты «Белорусская нива».

Подведение итогов творческого состязания — в феврале 2013 года. Хозяева усадеб, занявшие первое, второе и третье места, будут награждены почетными грамотами газеты «Белорусская нива» и ценными подарками.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter